Цяжкі форвард
пазыцыя ў баскетболе From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цяжкі форвард (па-ангельску: Power Forward) ці чацьвёрты нумар — пазыцыя гульца ў баскетбольнай камандзе.

Галоўнаю мэтаю 4-га нумару зьяўляецца падбор мяча падчас нападу і абароны. Таму магутныя форварды павінны быць трывалымі і моцнымі фізычна. Сярэдні рост іх каля 200—210 см. Гульцы гэтага тыпу лёгка закідаюць мяч у кошык, але робяць яны гэта ня так, як менш высокія гульцы накшталт атакуючыя абаронцы[1].
Зь цягам часу стыль гульні на пазыцыі цяжкага форварда зьмяняўся, і можна сустрэць гульцоў якія набіраюць па 20—25 ачкоў за матч, і яшчэ пасьпяваюць гуляць у абароне: (Кевін Гарнэт, Тым Данкан, Дырк Навіцкі), але і такіх, што цалкам займаюцца абаронаю і мала калі скончваюць атакі каманды: (Дэніс Родман, Бэн Ўолес).
Сярод сучасных гульцоў НБА можна адзначыць наступных:
Кевін Гарнэт — (#5 Бостан Сэлтыкс)
Тым Данкан — (#21 Сан-Антоніё Спэрз)
Дырк Навіцкі — (#41 Далас Мэвэрыкс)
Блэйк Грыфін — (#32 Лос-Анджэлес Кліпэрз)
Сэрж Ібака — (#9 Аклагома-Сіці Тандэр)
Крыс Бош — (#1 Маямі Гіт)
Кевін Лаў — (#42 Мінэсота Тымбэрўулвз)
Амарэ Стадэмайр — (#1 Нью-Ёрк Нікс)
Ламар Одам — (#7 Лос-Анджэлес Кліпэрз)
Антуан Джэймісан — (#4 Лос-Анджэлес Лэйкерз)
Пол Мілсэп — (#24 Юта Джаз)
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads