Бэнджамін Копман

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бэнджамі́н Копман (па-ангельску: Benjamin Kopman; 25 сьнежня 18874 сьнежня 1965) — беларускі й амэрыканскі мастак і скульптар.

Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў пачатковую школу ў Екацерынаславе. У 1900 годзе паступіў у Школу жывапісу і малюнка Юдэля Пэна ў Віцебску. У 1903 годзе наведаў Парыж, затым пасяліўся ў ЗША і прыняў у 1913 годзе амэрыканскае грамадзянства. Нядоўга навучаўся ў Нацыянальнай акадэміі мастацтваў у Нью-Ёрку.

Пісаў у асноўным фігуры ў інтэр’еры, партрэты і гарадзкія ўскраіны. Маляваў карціны з заўважным гратэскам, часам з элемэнтамі фантастыкі. Займаўся эстампам, ілюстраваў дзіцячыя кнігі, маляваў карыкатуры.

З 1912 году ўдзельнічаў у многіх групавых выставах у ЗША і ўваходзіў у розныя мастацкія аб’яднаньні. У 1929 годзе правёў першую пэрсанальную выставу ў нью-ёрскай галерэі New Art Circle. Неаднойчы атрымоўваў узнагароды па жывапісе і графіцы.

Памёр у горадзе Тынэк каля Нью-Ёрку.

Remove ads

Публічныя зборы

Прадстаўлены ў амэрыканскіх музэях:

  • Whitney Museum of American Art / Музэй амэрыканскага мастацтва Ўітні (Нью-Ёрк)
  • Butler Institute of American Art (Янгстаўн, Агаё)
  • Carnegie Museum of Art (Пітсбург)
  • Denver Art Museum (Дэнвэр)
  • Detroit Institute of Arts (Дэтройт)
  • Fred Jones Jr. Museum of Art, University of Oklahoma (Норман)[1]
  • Frederick R. Weisman Art Museum, University of Minnesota (Мінэапаліс)
  • Museum of Fine Arts (Бостан)
  • Neuberger Museum of Art
  • Pennsylvania Academy of the Fine Arts (Філадэлфія)
  • Phillips Collection (Вашынгтон)
  • Portland Art Museum (Портлэнд)
  • Print Club of Albany
  • Smithsonian American Art Museum
  • Smithsonian Institution, Hirshhorn Museum and Sculpture Garden
  • Syracuse University, University Art Collection (Сыракузы)
  • The Museum of Modern Art / MoMA
  • University of Arizona, Museum of Art, Tucson, Arizona
  • University of Michigan Museum of Art
  • Wichita State University, Edwin A. Ulrich Museum of Art
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads