Бэньямін Гэнрыкс

нямецкі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэньямін Гэнрыкс
Remove ads

Бэ́ньямін Гэ́нрыкс (па-нямецку: Benjamin Henrichs; нар. 23 лютага 1997 году) — нямецкі футбаліст, абаронца клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Гэнрыкс — выпускнік акадэміі левэркузэнскага «Баера», у якім быў капітанам каманды да 19 гадоў[2]. Маючы ўхвалу за выступы за моладзевыя каманды клюбу, у 2015 годзе ён быў прыцягнуты да асноўнай каманды, дзе дэбютаваў у Бундэсьлізе 20 верасьня, калі выйшаў на замену ў другім тайме матчу супраць дортмундзкай «Барусіі»[2]. Ён стаў заўсёдным гульцом каманды ў наступным сэзоне, падчас якога згуляў у першынстве 29 матчаў[3]. У жніўні 2018 году далучыўся да клюбу «Манака» з францускай Лігі 1[4]. Склаўшы пяцігадовы кантракт з манэгаскамі, Гэнрыкс, аднак, амаль не гуляў, асабліва ў свой другі сэзон. У выніку, 8 ліпеня 2020 году немец далучыўся на правах арэнды да клюбу «РБ Ляйпцыг»[5][6], які меўся выкупіць гульца амаль праз год.

Міжнародная

4 лістапада 2016 году Гэнрыкс быў упершыню выкліканы да складу нацыянальнай зборную Нямеччыны трэнэрам Ёахімам Лёвам дзеля ўдзелу ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Сан-Марына і таварыскім матчы супраць зборнай Італіі[7]. Празь сем дзён дэбютаваў у матчы супраць Сан-Марына, які скончыўся зь пераканаўчай перамогай нямецкіх футбалістаў зь лікам 8:0[8].

Remove ads

Дасягненьні

«РБ Ляйпцыг»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads