Бэрлінская катэдра

лютаранская катэдра ў Бэрліне From Wikipedia, the free encyclopedia

Бэрлінская катэдра
Remove ads

Бэрлінская катэдра (па-нямецку: Berliner Dom, або афіцыйна Oberpfarr- und Domkirche zu Berlin) — эвангелічна-лютэранскі храм у бэрлінскім раёне Мітэ, разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы Шпрэеінзэль (на г.зв. Музэйнай высьпе). Гэта адна з найбуйнейшых лютэранскіх цэркваў Нямеччыны й найбуйнейшая царква Бэрліну[4].

Катэдра
Бэрлінская катэдра
Berliner Dom
Thumb
КраінаНямеччына
МесцазнаходжаньнеМітэ[1]
АдрасAm Lustgarten[d]
Каардынаты52°31′09″ пн. ш. 13°24′04″ у. д.
КанфэсіяЛютэранства
Архітэктурны стыльбарока
Аўтар праектуЮліюс Рашдорф
Дата заснаваньня1894
Будаваньне18941905 гады
Статуспомнік архітэктурнай спадчыны[d][2] і Heritage monument in Berlin[d][3]
СайтАфіцыйны сайт
Бэрлінская катэдра на мапе Нямеччыны
Thumb
Бэрлінская катэдра
Бэрлінская катэдра
Бэрлінская катэдра на Вікісховішчы

Катэдра была пабудаваная ў 1894—1905 гадох паводле праекту нямецкага архітэктара Юліюса Рашдорфа пад уплывам італьянскага высокага рэнэсансу й барока. Гэты будынак цяпер ахоўваецца дзяржавай. Галоўны партал катэдры знаходзіцца з заходняга боку, перад якім разьбіты парк люстгартэн. У катэдры пахаваныя шматлікія прадстаўнікі дынастыі Гагэнцолернаў.

Вышыня катэдры складае 116 м, шырыня — 73 м, даўжыня — 93 м (да 1975 г., калі была зьнесена г.зв. Царква Памяці ў паўночнай частцы катэдры, даўжыня складала 114 м). Катэдра разьлічаная на прыкладна 1650 сядзячых месцаў[5].

У катэдры, акрамя звычайных службаў, праходзяць і службы з нагоды важных палітычных падзеяў Нямеччыны.

Thumb
Унутры Бэрлінскай катэдры
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads