1894
год From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
1894 (MDCCCXCIV) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў панядзелак, і звычайны год юліянскага календара, які пачынаецца ў суботу; 1894-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 894-ы год II тысячагодзьдзя, 94-ы год XIX стагодзьдзя і 5-ы год 1890-га дзесяцігодзьдзя. У пачатку 1894 году грыгарыянскі каляндар апярэджваў на 12 дзён юліянскі каляндар, якім дзе-нідзе працягвалі карыстацца да 1923.
Remove ads
Падзеі
Нараджэньні
- 8 студзеня — Максымільян Марыя Кольбэ, каталіцкі сьвяты
- 14 студзеня — Пятро Юргялевіч, беларускі мовазнавец і аўтар «Нарысу сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі камэнтарамі» (1958)
- 20 студзеня — Вальтэр Пістон, амэрыканскі кампазытар
- 2 лютага — Клемэнс Плязман, нямецкі батанік
- 9 лютага — Рахель Санцара, нямецкая пісьменьніца
- 21 лютага — Лётар Фройтэль, нямецкі военачальнік у Другой сусьветнай вайне
- 28 чэрвеня — Абрам Роам, савецкі кінарэжысэр
- 7 ліпеня — Антон Борык, палітычны і вайсковы дзяяч
- 8 ліпеня — Пётар Капіца, савецкі фізык, акадэмік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1978)
- 26 ліпеня — Олдас Гаксьлі, брытанскі пісьменьнік
- 29 жніўня — Сямён Багданаў, савецкі вайскавод, маршал, двойчы Герой Савецкага Саюзу
- Рыгор Засім, удзельнік барацьбы за ўстанаўленьне Савецкай улады на Пружаншчыне
Remove ads
Сьмерці
- 1 студзеня — Гайнрых Гэрц, нямецкі фізык
- 2 лютага — Адам Гурыновіч, беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр
- 2 сакавіка — Джозэф Ўітэкер, брытанскі батанік
- 1 ліпеня — Юліюс ван Зёлен ван Ніевэльт, прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1 лістапада — Аляксандар III, расейскі цар
- 3 сьнежня — Робэрт Люіс Стывэнсан, ангельскі пісьменьнік і паэт
- 27 сьнежня — Франц II (сіцылійскі прынц)
- Дэйвід Пэйн, шатляндзкі мастак-пэйзажыст
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads