Бэрлінская катэдра
лютаранская катэдра ў Бэрліне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бэрлінская катэдра (па-нямецку: Berliner Dom, або афіцыйна Oberpfarr- und Domkirche zu Berlin) — эвангелічна-лютэранскі храм у бэрлінскім раёне Мітэ, разьмешчаны ў паўночнай частцы выспы Шпрэеінзэль (на г.зв. Музэйнай высьпе). Гэта адна з найбуйнейшых лютэранскіх цэркваў Нямеччыны й найбуйнейшая царква Бэрліну[4].
| Катэдра | |
Бэрлінская катэдра Berliner Dom  | |
| Краіна | Нямеччына | 
| Месцазнаходжаньне | Мітэ[1] | 
| Адрас | Am Lustgarten[d] | 
| Каардынаты | 52°31′09″ пн. ш. 13°24′04″ у. д. | 
| Канфэсія | Лютэранства | 
| Эпархія | Эвангельская царква Бэрліну, Брандэнбургу і Сылескай Верхняй Лужыцы[d] | 
| Архітэктурны стыль | барока | 
| Аўтар праекту | Юліюс Рашдорф | 
| Дата заснаваньня | 1894 | 
| Будаваньне | 1894—1905 гады | 
| Статус | помнік архітэктурнай спадчыны[d][2] і cultural heritage monument in Berlin[d][3] | 
| Сайт | Афіцыйны сайт | 
Бэрлінская катэдра на мапе Нямеччыны Бэрлінская катэдра  | |
Катэдра была пабудаваная ў 1894—1905 гадох паводле праекту нямецкага архітэктара Юліюса Рашдорфа пад уплывам італьянскага высокага рэнэсансу й барока. Гэты будынак цяпер ахоўваецца дзяржавай. Галоўны партал катэдры знаходзіцца з заходняга боку, перад якім разьбіты парк люстгартэн. У катэдры пахаваныя шматлікія прадстаўнікі дынастыі Гагэнцолернаў.
Вышыня катэдры складае 116 м, шырыня — 73 м, даўжыня — 93 м (да 1975 г., калі была зьнесена г.зв. Царква Памяці ў паўночнай частцы катэдры, даўжыня складала 114 м). Катэдра разьлічаная на прыкладна 1650 сядзячых месцаў[5].
У катэдры, акрамя звычайных службаў, праходзяць і службы з нагоды важных палітычных падзеяў Нямеччыны.

Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
