Бяларуцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бяла́руцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Бяларучы.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Астрашыцка-Гарадоцкага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Беларучча. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Астрашыцка-Гарадоцкім раёне БССР. 18 студзеня 1931 году Астрашыцка-Гарадоцкі раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Прудзішчанскага сельсавету[1].

24 траўня 1960 году ў склад новаўтворанага Лагазінскага сельсавету перададзены 8 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Рэбрышча, Селішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[2].

28 ліпеня 1966 году ў склад сельсавету з Лагазінскага сельсавету вернуты 6 населеных пунктаў: Альхавец, Закрынічча, Прудзішча, Сухая Гара, Сямкова і Тукалаўка[3].

5 сакавіка 1981 году вёска Беларучча перайменавана ў Бяларучы. Пазьней цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Алекшыцы.

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 959 чалавек[4], зь іх 92,2% — беларусы, 5,5% — расейцы, 0,9% — украінцы[5].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads