Прудзішча (Лагойскі раён)
вёска ў Бяларуцкім сельсавеце Лагойскага раёну Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пру́дзішча[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці. Уваходзіць у склад Бяларуцкага сельсавету. Знаходзіцца за 30 км на поўнач ад цэнтру Менску, за 14 км на захад ад Лагойску і за 7 км (празь Сямкова) на поўдзень ад дарогі Н9548 Жодзін — Дзяніскі.
Remove ads
Прудзішча і Янка Купала
З 1891 па 1895 год Прудзішча, якое тады было фальваркам памешчыка Жаброўскага ў Бяларуцкай воласьці Менскай губэрні, арандаваў і жыў тут зь сям’ёй бацька Янкі Купалы Дамінік Луцэвіч. У лістах Л. Клейнбарту 23 лістапада 1927 году і 21 верасьня 1928 году Янка Купала пісаў, што ў Прудзішчы ён вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, шмат чытаў, пазнаёміўся з творамі клясыкаў расейскае і польскае літаратуры, захапляўся беларускімі народнымі казкамі, якія яму па-майстэрску распавядаў парабак Пясьляк.[2]
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 37 чалавек
- 2010 год — 33 чалавекі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads