Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў. Разьмешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці[1].
Remove ads
Гісторыя
У 1958—1961 гадох быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы завод[2], раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасьці будматэрыялаў БССР (з 1957 году ўправы прамысловасьці будматэрыялаў СНГ(be) БССР)[3]. У 1961—1965 гадох Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўправе прамысловасьці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадох — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў. У 1991—1994 гадох камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасьці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаваньне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыйнае таварыства[3] (паводле іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыйнае таварыства ў 1990 годзе[2]).
Remove ads
Сучасны стан
У 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сьценавыя блёкі, пэнаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты[2].
У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групаю «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёну Юрыя Чыжа[4]. Пасьля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнэсу Чыжа й на экспарт, але заставалася стратным[5]. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл» і, сярод іншага, было праведзена аб’яднаньне адзьдзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належыла Чыжу, а абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group»[6].
23 ліпеня 2019 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ»[7]. У лютым 2020 году Ўкраіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабэтонныя блёкі ААТ «Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў»[8]. 7 красавіка 2020 году Эканамічны суд Берасьцейскай вобласьці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыю[9]. У траўні 2020 году заяву аб прызнаньні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл»[10].
Remove ads
Санкцыі ЕС
23 сакавіка 2012 году Рада Эўрапейскага зьвязу[прыбраць шаблён] ўнёсла Юрыя Чыжа й ягоныя кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сылікатных вырабаў, у Чорны сьпіс Эўразьвязу[11][12]. 6 кастрычніка 2015 году Суд Эўрапейскага зьвязу(be) скасаваў рашэньне Рады ЭЗ пра ўвядзеньне санкцыяў супраць Чыжа й яго прадпрыемстваў[13][14].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads