Бітва пры Чашніках (1567)
бітва Лівонскай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Бітва пры Чашніках, Бітва на рацэ Уле 1567 году, Бітва пад Копіям — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583). Адбылася на рацэ Уле пад Чашнікамі. Вялікалітоўскі атрад колькасьцю 2 тыс. чалавек на чале з Раманам Сангушкам перамог маскоўскі корпус ваяводы Пятра Срэбнага (8 тыс. чалавек). Вынікам бітвы стала аблога ў сярэдзіне лютага 1568 року Янам Хадкевічам Улы, пасьля чаго 24 верасьня 1568 року Раман Сангушка вызваліў крэпасьць Улу.
Remove ads
Перадумовы бітвы
Падчас Лівонскай вайны Іван Жахлівы ўмацоўваў становішча сваіх войскаў у захопленых літоўскіх землях, умацоўваючы старыя й будуючы новыя крэпасьці. У ліпені 1567 року маскоўскія ваяводы князь Пётар Срэбны-Абаленскі, баярын Калычоў і князь Юры Такмакоў разам са служылым татарскім царэвічам Амуратам выступілі з царскім і татарскім войскам з Полацку й перайшлі Дзьвіну, каб забясьпечыць пабудову крэпасьці Копіе (на поўдні ад Полацку) на высьпе, разьмешчанай пасярод возера Суша. Частка маскоўскіх войскаў на чале зь Юрыем Такмакавым заняла выспу й пачала будаваць на ёй крэпасьць. Іншыя сілы спыніліся непадалёк у палявым лягеры ва ўрочышча Суша.
Раман Сангушка правёўшы выведку й, сабраўшы прыкладна дзьве тысячы салдатаў, адправіўся ў паход на маскоўскае войска, колькасьць якога складала 8 тысячаў ваяроў. Храніст Марцін Бельскі адзначаў: «20 дня ліпеня, маючы вызначаныя зьвесткі ад відавочнікаў пра войска маскоўскае, якіх было з татарамі 8000, якія рухаліся з Чашнікаў да іх».
Remove ads
Ход бітвы
Ноччу 21 ліпеня салдаты лёгкай коньніцы Рамана Сангушка (казакі) напалі на перадавую варту ў 100 вершнікаў і разграмілі іх. Умела выкарыстоўваючы веды мясцовасьці, яны раптам напалі на лягер, пяхота хутка раскідала драўляную агароджу, а кавалерыя, ня даўшы магчымасьці маскоўскім ваярам пашыхтавацца ў баявыя парадкі, уварвалася ў лягер. За кароткі час маскоўскае войска было амаль цалкам разгромлена. Мноства салдатаў было ўзята ў палон, быў захоплены абоз і вызвалены з палону салдаты свайго войска й мірныя жыхары, галоўным чынам сяляне, запалоненыя падчас паходу з Полацку.
Remove ads
Глядзіце таксама
Літаратура
- Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ»; Минск: «Харвест», 2010. — 800 с — ISBN 978-985-13-6108-9.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads