Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
парлямэнт Беларусі ў 1991—1996 роках From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы бесьперапынна дзейны прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады ў Беларусі ў 1991—1996 гадох. Валодаў вяршэнствам і паўнатой заканадаўчай улады, ажыцьцяўляў яе ад імя народу ў межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі Беларусі. Запазычаная з расейскай мовы[1] назва перайшла з савецкіх часоў ад Вярхоўнага Савету БССР, традыцыйная беларуская назва парлямэнту ад часоў Вялікага Княства Літоўскага — Сойм[2][3].
Remove ads
Структура, паўнамоцтвы
Складаўся з адной палаты (260 дэпутатаў). Дэпутаты выбіраліся грамадзянамі краіны на аснове ўсеагульнага выбарчага права тэрмінам на 5 гадоў (першыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР, які зьяўляўся прадстаўнічым і заканадаўчым органам саюзнай рэспублікі да набыцьця ёю самастойнасьці, адбыліся ў 1938 годзе). Парадак дзейнасьці ВС, яго органаў і дэпутатаў вызначаўся Канстытуцыяй 1994 году, законам «Аб Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь», а таксама Рэглямэнтам Вярхоўнага Савету. Для арганізацыі работы Вярхоўнага Савету выбіраліся Старшыня, яго намесьнікі, ствараліся камісіі.
Штогод праводзіліся веснавая й асеньняя сэсіі, пры неабходнасьці — спэцыяльныя й нечарговыя пасяджэньні. Да кампэтэнцыі Вярхоўнага Савету належала прыняцьце Канстытуцыі й унясеньне ў яе зьмяненьняў і дапаўненьняў, прыняцьце законаў і пастаноў, кантроль за іх выкананьнем, назначэньне чарговых выбараў Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, правядзеньне рэспубліканскіх рэфэрэндумаў, вызначэньне асноўных кірункаў унутранай і міжнароднай палітыкі Рэспублікі Беларусь, іншыя пытаньні.
Друкаваны орган ВС — газэта «Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь».
Remove ads
Спыненьне дзейнасьці
Дзейнасьць Вярхоўнага Савету спынена 27 лістапада 1996 году ў выніку праведзенага рэфэрэндуму і прыняцьця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі), паводле якой функцыі былога вышэйшага прадстаўнічага органа адышлі да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.
Старшыні Вярхоўнага Савету
- Станіслаў Шушкевіч (1991 — 26 студзеня 1994)
- Мечыслаў Грыб (28 студзеня 1994 — 1996)
- Сямён Шарэцкі (10 студзеня — 27 лістапада 1996)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads