Вадалазы пад дажджом

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Вадала́зы пад дажджо́м» (па-эстонску: Tuukrid vihmas) — чорна-белы анімацыйны фільм эстонца Прыйта Пярна і ягонай жонкі-беларускі Вольгі, выпушчаны ў 2009 року. Стужка стала самым пасьпяховым эстонскім мультфільмам, заваяваўшы 18 узнагарод на розных міжнародных фэстывалях[1].

Хуткія факты Жанр, Рэжысэр ...
Remove ads

Сюжэт

Адзін дзень з жыцьця сужэнцаў. Ён працуе вадалазам, Яна — дантыстка ў начным пункце дапамогі. Яны сустракаюцца толькі зранку і ўвечары, каб разьвітацца, бо Яму час ісьці на працу, а Яна хоча спаць пасьля працы.

Над іхнім сьветам — бясконцы шэры дождж…

Узнагароды

  • «Залатая абракадабра» 16-га кінафэстывалю «Etiuda&Anima» (Кракаў, Польшча, 2009)
  • Прыз «Дон Кіхот» ад Міжнароднай фэдэрацыі кінатаварыстваў на 16-м кінафэстывалі «Etiuda&Anima» (Кракаў, Польшча, 2009)
  • Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Anima» (Брусэль, Бэльгія, 2010)
  • Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Monstra» (Лісабон, Партугалія, 2010)
  • Прыз за лепшы саўндтрэк на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Monstra» (Лісабон, Партугалія, 2010)
  • Гран-пры міжнароднага фэстывалю «Animafest Zagreb» (Загрэб, Харватыя, 2010)[2]
  • Прыз места Хірасіма на міжнародным анімацыйным фэстывалі (Хірасіма, Японія, 2010)[3]
  • Прыз за лепшы сцэнар на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Fantoche» (Бадэн, Швайцарыя, 2010)
  • Прыз за лепшы гук на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Fantoche» (Бадэн, Швайцарыя, 2010)
  • «Срэбны воўк» за лепшы кароткамэтражны фільм на фэстывалі новага кіно (Манрэаль, Канада, 2010)
  • Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Tofuzi» (Батумі, Грузія, 2010)[4]
  • Прыз за нардыйскі і балтыйскі фільм на Фрэдрыкстадзкім фэстывалі анімацыйных фільмаў «Fantoche» (Фрэдрыкстад, Нарвэгія, 2010)
  • Прыз за лепшы сярэднемэтражны фільм на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Cinanima» (Эшпінью, Партугалія, 2010)
  • Прыз за лепшы сцэнар на фэстывалі «Animated dreams» (Эстонія, 2010)
  • Гран-пры міжнароднага фэстывалю анімацыйных фільмаў «Anifest» (Тржэбань, Чэхія, 2011)
  • Прыз за лепшы міжнародны кароткамэтражны фільм на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Anifilm» (Тржэбань, Чэхія, 2011)
  • Асаблівая адзнака за лепшую рэжысэрыю на міжнародным фэстывалі анімацыйных фільмаў «Animanima» (Сэрбія, 2011)[5]
  • Гран-пры 18-га міжнароднага фэстывалю «Крок» (Адэса, Украіна, 2011)[6]
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads