Вадстэна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадстэ́на (па-швэдзку: Vadstena) — мястэчка на ўсходзе Швэцыі ў лэне Эстэр’ётляндзе, разьмешчанае на ўсходнім беразе возера Вэтэрну. Цэнтар аднайменнай камуны. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 5674 чалавекі. Важны турыстычны цэнтар.
Remove ads
Гісторыя
У XII стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснай Вадстэны існавала царква ў раманскім стылі — гэта быў адзін з этапаў паломніцкага шляху ў Тронгэйм. У XIII стагодзьдзі кароль Вальдэмар Біргерсан пабудаваў тут свой палац. У 1346 кароль Магнус Эрыксан падараваў гэты палац Сьвятой Біргіце, якая заснавала Вадстэнскі кляштар — кляштар Ордэну Брыгітак. У 1400 Вадстэна атрымлівае гарадзкія прывілеі і становіцца важным паломніцкім цэнтрам. У 1545 годзе кароль Густаў Ваза пабудаваў у Вадстэне замак, а ў 1550 — канфіскаваў маёмасьць кляштару і прагнаў манахаў (манашкі заставаліся там да 1595 году). З 1637 кляштар ужываецца ў якасьці дому для жаўнераў-інвалідаў, у 1783 становіцца турмой, а з 1829 — часткай шпіталю. У 1848—1853, у сувязі з будаўніцтвам Гёта-каналу, у Вадстэне быў пабудаваны порт на возеры Вэтэрн. Для яго будаўніцтва былі разабраны абарончыя валы замку. У 1874 была пракладзена чыгунка (канчаткова зачыненая з 1963).
Remove ads
Славутасьці
- г. зв. Чырвоная вежа (XIV стагодзьдзе) — рэшты царквы Сьвятога Пэра (Пятра)
- Кляштар (заснаваны ў XIV стагодзьдзі)
- Кляштарная царква (XV стагодзьдзе)
- Дом біскупа (1474)
- Ратуша (XV стагодзьдзе)
- Замак (XVI стагодзьдзе)
- г.зв. Дом Мортэна Шынарэ (служыў шпіталем для бедных)
- Гістарычная забудова (XVIII—XIX стагодзьдзе)
- Музэй кляштару Сьв. Брыгіты
- Музэй шпіталю
- Музэй цацак
Галерэя
- Дом біскупа
- Ратуша
- Чырвоная вежа
- Былы каралеўскі палац (цяпер Музэй кляштару Сьв. Брыгіты)
- Дом Мортэна Шынарэ
- У цэнтры Вадстэны
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads