Вадстэнскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вадстэнскі замак
Remove ads

Вадстэ́нскі за́мак (па-швэдзку: Vadstena slott) — замак у швэдзкім мястэчку Вадстэна.

Замак
Вадстэнскі замак
Vadstena slott
Thumb
Вадстэнскі замак (выгляд з паўночнага ўсходу)
КраінаШвэцыя
МесцазнаходжаньнеВадстэна, лэн Эстэр’ётлянд
Каардынаты58°26′45″ пн. ш. 14°53′01″ у. д.
Архітэктурны стыльрэнэсанс
Аўтар праектуАрэнт дэ Рой[d]
БудаўнікАрэнт дэ Рой, Ганс Флемінг
ЗаснавальнікГустаў Ваза
Дата заснаваньня1545
Будаваньне1545—??? гады
Статускомплекс збудаваньняў у дзяржаўным рэестры[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Вадстэнскі замак на мапе Швэцыі
Thumb
Вадстэнскі замак
Вадстэнскі замак
Вадстэнскі замак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Замак быў пабудаваны ў 1545 годзе па загадзе караля Густава Вазы, з мэтай абароны Стакгольму ад магчымых нападаў датчанаў і смоляндцаў. У 1552 ён ажаніўся на Катарыне Стэнбак і з гэтай нагоды зладзіў у замку фэст. У 1555 ён зрабіў сваіх чатырох сыноў герцагамі розных частак краіны: герцагу Магнусу дастаўся Эстэр’ётлянд і ў т.л. Вадстэна. Магнус пажадаў перабудаваць замак у палац. Ён валодаў ім да сьмерці ў 1595, нягледзячы на псыхічную хваробу, якая выявілася ў яго ў 1563 годзе. Яшчэ пры жыцьці Магнуса, яго старэйшы брат Юган, які стаў каралём Юганам III, заплянаваў надбудаваць у замку трэці паверх з каралеўскімі залямі, але гэтае будаўніцтва было завершанае толькі пасьля сьмерці Югана, у XVII стагодзьдзі. У сярэдзіне XVII стагодзьдзя каралева Крыстына заснавала ў Вадстэнскім замку адну зь першых у Швэцыі опэраў. Апошняй манаршай асобай, што часам жыла ў гэтым замку, была будучая каралева Ульрыка Элеанора, якую ў 1716 годзе прыехаў наведаць яе брат — Карл XII. Пасьля гэтага каранаваныя асобы канчаткова пакінулі замак. Ён выкарыстоўваўся між іншым, як мануфактура па вышыўцы дамастам і як склад моцных напояў. З 1899 ва ўсходнім крыле замку разьмесьціўся філіял Швэдзкага дзяржаўнага архіву, які знаходзіцца там і дагэтуль. Астатняя частка замку адкрыта для наведвальнікаў.

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads