Валапас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валапа́ (па-лацінску: Boötes, Boo) — сузор’е з паўночнай частцы зорнага неба, якое разьмясьцілася на плошчы 907 кв. градусаў (13-е паводле плошчы) між схіленьнямі 0°—60° і простым узьняцьцём 13—16 гадзін. Лацінская назва сузор’я паходзіць ад грэцкай Βοώτης і літаральна азначае «пастух валоў».
Сузор’е Валапас было адным з 48 сузор’яў, пералічаных Пталемэем у II стагодзьдзі. Сёньня яно зьяўляецца адным з 88 сучасных сузор’яў паводле вызначэньняў IAU. У ім месьціцца чацьвертая паводле яскравасьці зорка — Арктур. Акрамя яе ў сузор’і знаходзіцца яшчэ шмат яскравых зорак: 8 больш як чацьвертай зорнай велічыні і 21 больш як пятай — 29 зорак, даступныя для назіраньня няўзброеным вокам.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Валапас — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads