Валентэн Ранж’е

францускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Валентэн Ранж’е
Remove ads

Валентэ́н Ранж’е́ (па-француску: Valentin Rongier; нар. 7 сьнежня 1994 году) — францускі футбаліст, паўабаронца марсэльскага клюбу «Алімпік».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Ранж’е далучыўся да моладзевай акадэміі «Нанту» ў 2001 годзе. Дэбют гульца ў Лізе 1 за клюб прыпаў на 18 кастрычніка 2014 году ў матчы супраць «Рэймса», які скончыўся ўнічыю зь лікам 1:1. Футбаліст у тым матчы выйшаў на замену з лавы запасных, замяніўшы партнэра па камандзе на 78-й хвіліне. Пачынаючы з сэзону 2016—2017 гадоў Ранж’е замацаваўся ў асноўным складзе дружыны і правёў 63 матчы за два сэзоны. Перад пачаткам сэзону 2018—2019 гадоў гулец быў прызначаны капітанам клюбу. 3 верасьня 2019 году Ранж’е далучыўся да марсэльскага «Алімпіку», склаўшы з клюбам пяцігадовую ўгоду. Сума трансфэру склала 13 мільёнаў эўра[4]. Паводле дадатковага пункту «Нант» можа атрымаць яшчэ 50% ад сумы наступнага трансфэру гульца, але сума не павінна перавышаць 8 мільёнаў эўра[5].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads