Валеры Патароча
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вале́ры Патароча (нар. 16 красавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага «Амкару».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2. Маладым хлопцам трапіў у структуру менскага «Дынама». З 2013 году пачаў выступаць за дубль сталічнага клюбу, а на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся.
У лютым 2016 году знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», але клюбу не падышоў[4] і ў выніку пачаў сэзон 2016 году ў складзе шацілавіцкага «Хіміка». У верасьні 2016 году перабраўся ў клюб «Партызан» з другога дывізіёну Славаччыны[5], дзе спаборнічаў паўтары сэзоны. У першай палове 2018 году гуляў у клюбе чацьвертага дывізіёну Чэхіі «Сокал»[6]. У жніўні 2018 году вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клюбу «Смалявічы»[7]. Ня здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе ды пачаў часьцей выступаць за дубль.
З студзеня 2019 году пачаў трэнавацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна далучыўся да каманды. Здолеў замацавацца ў пачатковым складзе рэчыцкага клюбу. У студзені 2020 году стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» на сэзон 2020 году[8]. У гэтым сэзоне быў адным зь лідэраў каманды, стаўны ейным найлепшым бамбардзірам, чым дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2021 году праходзіў прагляд у расейскай «Тамі», але беспасьпяхова. У лютым далучыўся да берасьцейскага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Прапусьціў пачатак сэзону 2021 году праз траўмы. Толькі зь верасьня пачаў выходзіць на поле, а з кастрычніка пачаў гуляць у стартавым складзе.
У студзені 2022 году прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазырчукоў. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з «Славіяй»[11]. Большую частку сэзону 2023 году прапусьціў праз праблемы з здароўем. У сьнежні 2023 году пакінуў мазырскі клюб[12]. У студзені 2024 году ўзмоцніў склад бабруйскай «Белшыны»[13]. Стаў лідэрам каманды, набраўшы цягам сэзону Першай лігі 13+16 паводле сыстэмы гол+пас[14]. У лютым 2025 году быў аб’яўлены як футбаліст расейскага «Амкару»[15].
Remove ads
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads