Сяргей Мартынаў
беларускі палітык, дыплямат From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сярге́й Мікала́евіч Марты́наў (нарадзіўся 22 лютага 1953, Ленінакан, Армянская ССР, цяпер Гюмры, Армэнія) — беларускі палітычны дзяяч, дыплямат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных зносін у 1975.
У 1975—1980 працаваў другім, пасьля першым сакратаром у аддзеле міжнародных эканамічных арганізацыяў Міністэрства замежных справаў БССР. У 1980—1988 — памагаты Міністра замежных справаў. У 1988—1991 — намесьнік начальніка аддзелу міжнародных арганізацыяў Міністэрства замежных справаў.
У 1991—1992 — намесьнік Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку.
У 1992—1993 — Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у ЗША. У 1993—1997 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у ЗША[1], з 3 сьнежня 1994 году быў таксама амбасадарам у Мэксыцы па сумяшчальніцтве[2][3].
У 1997—2001 — Першы намесьнік Міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь.
15 траўня 2001—2003 — Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бэльгія, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Эўрапейскіх супольнасьцях, Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлянтычнае дамовы[4].
Ад 21 сакавіка 2003 да 20 жніўня 2012 — Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь[5].
Валодае ангельскай, францускай і суахілі. Аўтар публікацыяў па праблеме міжнародных адносінаў.
Remove ads
Узнагароды
14 лютага 2003 году ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[6], а 25 лютага 2008 году — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[7].
Сям’я
Жанаты, мае двух сыноў.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads