Хмяльніцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Хмяльніцкі
Remove ads

Хмяльніцкі (па-ўкраінску: Хмельницький, гістарычная назва — Пласкіраў, у 1795/1801—1954 роках — Праскураў) — места ў заходняй частцы Ўкраіны, на рацэ Паўднёвым Бугу. Адміністрацыйны цэнтар Хмяльніцкай вобласьці і Хмяльніцкага раёну. Плошча 94 км². Насельніцтва на 2024 год — 267 тыс. чал. Насельніцтва аглямэрацыі — 439,7 тыс. чал. Знаходзіцца за 281 км на паўднёвы захад ад Кіева. Чыгуначны вузел. Празь места праходзяць аўтамабільныя дарогі Чарнаўцы — Стараканстантынаў і Львоў — Крапіўніцкі — Данецк E50.

Хуткія факты
Remove ads

Хмяльніцкі — гістарычны цэнтар Цэнтральнага Падольля. У наш час места зьяўляецца буйным цэнтрам рынкавага гандлю (мясцовы рынак — трэці ў Эўропе па аб’ёме продажаў), агулам рынкі займаюць 1/3 частку тэрыторыі Хмяльніцкага.

Remove ads

Этымалёгія назвы

Сваю назву места атрымала ў гонар Багдана Хмяльніцкага, гістарычная назва Пласкіраў паходзіць ад рэчкі Плоская — прытоку Паўднёвага Буга.

Гісторыя

  • канец XIV — пачатак XV стагодзьдзяў: верагодны час заснаваньня паселішча, у складзе Вялікага Княства Літоўскага.[3]
  • 1431: па сьмерці вялікага князя Вітаўта, кароль польскі Ягайла далучыў Пласкіраў да Польшчы.
  • 1434: у Падольскім ваяводзтве.
  • XVI—XVII стагодзьдзі: у Пласкіраве існаваў замак.
  • XVII—XVIII стагодзьдзі: мястэчка, неаднаразова цярпеў ад ваенных канфліктаў.
  • 1672—1699: знаходзіўся пад уладай Турэччыны.
  • 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі.
  • 1795: цэнтар павету Падольскай губэрні.
  • 1870: адкрыцьцё чыгункі Жмэрынка — Праскураў — Валачыск.
  • 1919—1920: у Праскураве тройчы знаходзіўся Ўрад УНР і Дырэкторыя, тут у сакавіку 1919 адбылося апошняе паседжаньне Дырэкторыі ў поўным складзе.
  • 16 лістапада 1920: у складзе УССР.
  • 15 сакавіка 1941: цэнтар Камянец-Падольскай вобласьці.
  • 8 ліпеня 1941 1941 — 25 сакавіка 1944: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
Remove ads

Насельніцтва

  • 1881 — 14 554 чал.[4]
  • 1897 — 22 915 (13 783 мужчыны і 9132 жанчыны), зь іх каля 29,8% складалі праваслаўныя, 30,1% — каталікі, 39,5% — юдаісты, 0,6% — іншыя.[5]
  • 1991 — 244 тыс. чал.[6]
  • 2009 — 290 тыс. чал.

Мова

Больш інфармацыі украінская мова, расейская ...

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня (трансфарматарныя падстанцыі, кавальска-прэсавае абсталяваньне, радыёапаратура, прыборы і інш.); харчовай (масласыраробнай, мясной), лёгкай (абутковай, швацкай, трыкатажнай і інш.), хімічнай і іншай прамысловасьці.

Галерея

Месты-сябры

Асобы

  • Арыель Дзюран (1898—1981) — амэрыканская пісьменьніца
  • Анатоль Кашпіроўскі (нар. 1939) — псыхатэрапэўт, гіпнатэзэр
  • Аляксандар Панамароў (нар. 1973) — украінскі сьпявак

Крыніцы

Loading content...

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads