Валтэры Пуўстынэн

фінскі хакеіст From Wikipedia, the free encyclopedia

Валтэры Пуўстынэн
Remove ads

Ва́лтэры Пу́ўстынэн (па-фінску: Valtteri Puustinen; нар. 4 чэрвеня 1999 году) — фінскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Пітсбург Пінгвінз» з Нацыянальнай хакейнай лігі.

Хуткія факты Валтэры Пуўстынэн ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец клюбу ХПК[3]. Свой першы сэзон у складзе асноўнай каманды клюбу правёў у 2018—2019 гадах. У рэгулярным сэзоне згуляў 47 матчы, у якіх закінуў 10 шайбаў[4]. У 2019 годзе быў задрафтаваны клюбам НХЛ «Пітсбург Пінгвінз» пад агульным 203-м нумарам. Не зважаючы на гэта застаўся ў фінскім клюбе, добра згуляўшы сэзон 2020—2021 гадоў, калі гулец закінуў 21 шайбу і зьздейсьніў 20 галявых перадачаў. У выніку Пуўстынэн быў толькі адным з чатырох хакеістаў у Лійзе, якія зарабілі больш за 20 галоў і перадачаў.

6 траўня 2021 году фін склаў кантракт пачаткоўца на два гады зь «Пітсбург Пінгвінз»[5]. Перш чым згуляць у НХЛ быў выпраўлены ў фарм-клюб «Ўілкс-Барэ-Скрэнтан Пінгвінз», дзе цягам сэзону закінуў 17 шайбаў. Пазьней быў выкліканы да складу пітсбурцаў, запачаткаваўшы выступы ў НХЛ 11 сакавіка 2022 году ў матчы супраць «Вэгас Голдэн Найтс». У той жа дзень нападнік здабыў свой першы пункт, узяўшы ўдзел у голу Джэфа Картэра. «Пінгвіны» ў той сустрэчы перамаглі зь лікам 5:2[6]. 20 чэрвеня 2023 году склаў новы аднагадовы двухбаковы кантракт з клюбам[7]. Сваю першую шайбу закінуў 27 сьнежня 2023 году ў браму «Нью-Ёрк Айлэндэрз» (7:0)[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads