Валянцін Рабцэвіч

беларускі гісторык, нумізмат, архэоляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Рабцэвіч
Remove ads

Валянцін Навумавіч Рабцэвіч (26 лютага 1934 в. Красная, Качэрыцкі раён — 29 траўня 2008, Менск) — беларускі гісторык, нумізмат, архэоляг. Кандыдат гістарычных навук з 1965, доктар гістарычных навук з 1995, з 1997 — прафэсар. Лічыцца адным з заснавальнікаў беларускай нумізматыкі.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў БДУ ў 1957 годзе. У 19571959 — супрацоўнік арганізацыйнай групы Дзяржаўнага музэю БССР. Навучаўся ў асьпірантуры Дзяржаўнага Эрмітажу СССР пад кіраўніцтвам доктара гістарычных навук І. Г. Спаскага ў 19591963. У 1964 пасьпяхова абараніў кандыдацкую, а ў 1995 — доктарскую дысэртацыю. З 1963 працаваў на гістарычным факультэце БДУ, напачатку выкладчыкам, з 1970 — дацэнтам катэдры гісторыі старажытнага сьвету і сярэдніх вякоў, з 1973 — катэдры архэалёгіі, этнаграфіі і дапаможных дысцыплін БДУ, з 1997 — прафэсар.

Вывучаў гісторыю грашовага звароту на землях ВКЛ і Кароны, тапаграфію манэтных скарбаў на Беларусі. Аўтар клясычных манаграфіяў «О чем рассказывают монеты», «Нумизматика Беларуси», «Российско-польские монетные эмиссии эпохи Петра I», больш за 70 навуковых прац і 300 навукова-папулярных артыкулаў у пэрыёдыцы і энцыкляпэдычных выданьнях.

На аснове ўласнай калекцыі манэт стварыў нумізматычны кабінэт БДУ. Прадстаўляў Беларусь у Нумізматычнай камісіі Нацыянальнага камітэту гісторыкаў СССР.

Дзякуючы яго намаганьням на Беларусі застаўся ўнікальны скарб з Поясам Вітаўта, які зьбіраліся за бесцань прадаць у Расею.

Remove ads

Архэалягічная праца

Удзельнічаў у вывучэньні й раскопках археалягічных помнікаў:

Навуковыя артыкулы і кнігі

  • Монетные клады второй четверти 18 в. на территории Чернигово-Северской земли и Восточной Белоруссии // Нумизматика и сфрагистика, вып.1, Кіеў, 1963
  • Шотландские монеты первой половины 17 века в кладах Белоруссии и соседних районов // Нумизматика и эпиграфика, т.4, Масква, 1963
  • Обращение пражского гроша на западнорусских землях // Государственный Эрмитаж, 17641964, Ленінград, 1964
  • Два монетно-вещевых клада 9 века из Витебской области // Нумизматика и эпиграфика, т.5, Масква, 1965
  • Куфические дирхемы на территории Белоруссии// Древности Белоруссии, Менск, 1966
  • Основные итоги нумизматических исследований в БССР // Белорусские древности, Менск, 1967
  • Находки античных монет на территории Белоруссии // Вопросы истории, Менск, 1968
  • Некоторые вопросы обращения медной монеты на территории Польши // 1 Międzynarodowy kongres archeologii słowiańskiej, Уроцлаў, 1968
  • О чём рассказывают монеты, 1-е выданьне, Менск, 1968
  • Русская монетная медь XVII века в кладах Белоруссии и Украины // Древности Белоруссии, Менск, 1969
  • Нумизматика // Историческое краевединие Белоруссии, Менск, 1970
  • Некоторые вопросы тезаврации сокровищ // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Менск, 1972
  • Новые монеты Дегтянского клада // Беларускія старажытнасьці, Менск, 1972
  • Денежное обращение // Очерки по археологии Белоруссии, Менск, 1972 — у суаўтарстве з Георгіем Штыхавым.
  • Раковецкий клад // Науч. сессия, посв. памяти проессора Д. Г. Капанадзе, Тбілісі, 1972
  • Мароськовский клад 17в. // Вопросы истории древнего мира и средних веков, Менск, 1974
  • Козьянковский клад .. АО Масква, 1974
  • О чём рассказывают монеты, 2-е выданьне, Менск, 1978
  • Skarby monet z XVI i XVII wieku na terenie obwodu Brzeskiego I Grodzieńskiego Białoruskiej SRR // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, №6, 1986
  • «Бумаги М. Г. Деммени» как источник по истории монетного производства Петровкой эпохи // Краткие тезисы докладов и сообщений научной конференции «Новое в советской нумизматике и нумизматическом музееведении» , Ленінград, 1987
  • Тинф Петра І (в поисках прототипа) // Великий Октябрь и зарубежные славянские страны: XI Всесоюзная науч.конф. историков-славистов, Менск, 1988
  • Putywlskie і sewskie czechy // Prace i materiały Muzeum frcheologicznego I etnograficznego w Łodzi. Seria numizmatyczna i konserwatorska, №8, 1988
  • Российско-«польские» монетные эмиссии эпохи Петра І // Славяне: адзінства і мнагастайнасць: тэз. дак. і павед. міжн. канф., Менск, 1990
  • Археалогія і нумізматыка Беларусі — энцыкляпэдыя, (частка артыкулаў), Менск, 1993
  • Нумизматика Беларуси, Менск, 1995
  • Клады: атрибуция, классификация, интерпритации// Банкаўскі весьнік, жнівень 2005
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads