Валянцін Стэфановіч
беларускі праваабаронца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Стэфановіч (нар. 14 кастрычніка 1972 г.) — беларускі праваабаронца і палітычны вязень, сябра Рады Праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднае фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1972 г. у Менску[1].
У пачатку 90-х гг. удзельнічаў у акцыях Беларускага народнага фронту, у 1994 г. быў назіральнікам ад БНФ на першых прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі[2].
Скончыў інстытут міжнародных працоўных адносінаў, спэцыяльнасьць — правазнаўства.
У 1996 г. стаў сузаснавальнікам «Маладога Фронту», у 1997 г. абраны сустаршынём арганізацыі, але неўзабаве пакінуў яе[2].
Зь верасьня 1998 г. — у праваабарончай арганізацыі «Вясна»[2]. Намесьнік старшыні з 2000 году[1].
Remove ads
Арышт і ўвязьненьне
14 ліпеня 2021 г. арыштаваны карніцкімі органамі рэжыму Лукашэнкі ў сябе дома. Першапачаткова разам з іншымі кіраўнікамі «Вясны» Алесем Бяляцкім і Ўладзімерам Лабковічам абвінавачаны ў тым, што праваабаронцы «не зарэгістравалі арганізацыю, якой яны кіруюць, ва ўстаноўленым парадку ў якасці юрыдычнай асобы, а таксама ў якасці падаткаплацельшчыка, і не прадставілі адпаведныя звесткі ў падатковыя органы, чым схавалі ад падатковых органаў звесткі аб ажыццяўлёных выплатах, асобах, якія выплацілі ад імя арганізацыі працы (якія аказалі паслугі) і ўхіліліся ад прызнання арганізацыі падаткавым агентам»[3]. Потым дадаткова разам зь імі абвінавачаны ў кантрабаньдзе і «фінансаваньні групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак».
3 сакавіка 2023 г. у судзе Ленінскага раёна судзьдзя Марына Запасьнік прызначыла Стэфановічу 9 гадоў зьняволеньня ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму[3].
Remove ads
Сям’я
Мае сына і дачку[2].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads