Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году
Remove ads

Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 году — першыя выбары прэзыдэнта ў Беларусі, і пакуль адзіныя, якія адбыліся ў два туры. Галасаваньне адбылося, адпаведна, 23 чэрвеня і 10 ліпеня. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандар Лукашэнка.

Хуткія факты Кандыдат, Аляксандар Лукашэнка ...
Remove ads

Перадгісторыя

15 сакавіка 1994 году Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, па якой яна была абвешчаная ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь зьяўляецца прэзыдэнцкай рэспублікай. 29 сакавіка 1994 году Вярхоўным Саветам прыняты закон аб выбарах Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 6 красавіка 1994 году прынятая пастанова Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў аб тэрмінах: 15—24 красавіка 1994 году — утварэньне мясцовых камісіяў па выбарах, 15—24 красавіка — вылучэньне ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, 25—29 красавіка — утварэньне ўчасткаў для галасаваньня, 25 красавіка — 14 траўня — збор подпісаў дэпутатаў Вярхоўнага Савету за прэтэндэнтаў, з моманту рэгістрацыі ініцыятыўнай групы да 15 траўня — збор подпісаў грамадзян, 27 траўня — 2 чэрвеня — афіцыйная рэгістрацыя кандыдатаў. Такім чынам, пэрыяд з 2 па 22 чэрвеня аддаваўся зарэгістраваным кандыдатам на агітацыю. Першыя выбары прэзыдэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня (1 тур) і 10 ліпеня (2 тур) 1994 году.

Remove ads

Прэтэндэнты

Вылучэньне кандыдатаў адбывалася шляхам збору подпісаў грамадзян (неабходна было больш за 100 000) альбо подпісаў дэпутатаў (больш за 70). Выбарчая камісія зарэгістравала 19 ініцыятыўных груп па зборы подпісаў, групе Віктара Альшэўскага было адмоўлена ў рэгістрацыі.

Больш інфармацыі Імя прэтэндэнта, Колькасьць ініцыятыўнай групы, чал. ...

Заўвага: Генадзь Карпенка падаў у камісію 108 354 подпісы, але частка зь іх былі аб’яўленыя несапраўднымі. Ён таксама сабраў 78 подпісаў дэпутатаў, але частка зь іх адмовіліся ад подпісу, і ўрэшце засталося 64.

Remove ads

Афіцыйна зарэгістраваныя кандыдаты

Вынікі

Першы тур

Колькасьць выбаршчыкаў на гэты момант складала 71% ад насельніцтва Рэспублікі Беларусь (7 349 710 чалавек паводле зьвестак да выбараў, 7 476 586 чалавек паводле ўдакладненых пасьлявыбарчых зьвестак). У скрынях для галасаваньня было падлічана 5 904 312 бюлетэняў (78,97% ад колькасьці выбаршчыкаў), зь іх несапраўдных — 121 509. Галасаваньне адбывалася 23 чэрвеня 1994, у чацьвер, з 7:00 да 22:00.

Больш інфармацыі Першы тур ...

У першым туры Аляксандар Лукашэнка набраў 44,82% (2 646 140 галасоў), Вячаслаў Кебіч — 17,33% (1 023 174 галасы), Зянон Пазьняк — 12,82% (757 195 галасоў), Станіслаў Шушкевіч — 10% (585 143 галасы), Аляксандар Дубко — 6% (353 119 галасоў), Васіль Новікаў — 5% (253 009 галасоў), 165 023 галасы былі пададзеныя супраць усіх.

Больш інфармацыі Кандыдат, Берасьцейская ...

Другі тур

Больш інфармацыі Першы тур ...

У другім туры з 7 476 205 выбарнікаў прынялі ўдзел 5 278 331 (70,6%). Аляксандар Лукашэнка набраў 4 241 026 галасоў, альбо 80,1% (56% галасоў выбарнікаў, з улікам яўкі), Вячаслаў Кебіч — 748 329, альбо 14,1%. 17 193 бюлетэні былі прызнаныя несапраўднымі.

Remove ads

Вынікі па рэгіёнах

Больш інфармацыі Рэгіён/Кандыдат, Лукашэнка ...
Remove ads

Мапы выбараў

Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb
Thumb

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads