Варкута (гарадзкая акруга)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варкута (гарадзкая акруга)
Remove ads

Меская акруга Варкута́ (па-расейску: Городской округ Воркута, комі-зыр. Вöркута каркытш) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаґрафія

Акруга знаходзіцца на крайняй усходняй поўначы Комі, зьяўляецца самай паўночнай тэрытарыяльнай адзінкай рэспублікі. Акруга мяжуе з Інцінскай мескай акругай рэспублікі Комі, а таксама з Запалярным раёнам Ненецкае аўтаномнае акругі Архангельскае вобласьці і Прыўральскім раёнам Ямала-Ненецкае аўтаномнае акругі. Плошча акругі складае 24 400 км². На тэрыторыі акругі працякаюць рэкі Варкута, Уса, Малая Ўса, Вялікая Ўса.

У склад акругі ўваходзяць горад Варкута, пгт Воргашар, Ялецкі, Запалярны, Камсамольскі, Мульда, Акцябарскі, Прамышленны, Северны, сёлы Мескашор, Сейда, Сівамаскінскі, Ханавей, Юршор, вёскі Ялец і Нікіта, пасёлкі Мантажны, Страіцельны, Руднік, Хальмер-Ю, Юршор і Южны ў нашыя часы закінутыя.

Remove ads

Гісторыя

Акруга была ўтворана ў 2006 годзе ў выніку ўсерасейскае адміністрацыйнае рэформы.

Дэмаґрафія

Насельніцтва акругі складае 88 026 чалавек, большасьць зь якіх складаюць расейцы і комі. Большасьць вернікаў — праваслаўныя.

Транспарт

Праз тэрыторыю акругі праходзяць лініі Паўночнае чыгункі, якая непадалёк ад пасёлку Сейда мае адгалінаваньне ў Лабытнангі і Варкуту. У пасёлку Ханавей маецца адгалінаваньне ў пасёлак Мульда. Такім чынам, гарады Варкута, Лабытнангі і пасёлак Мульда зьяўляюцца канцавымі пунктамі Паўночнае чыгункі.

У акрузе маюцца аўтамабільныя дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць Варкуту з навакольнымі пасёлкамі і раёнамі. У Варкуце знаходзіцца аэрапорт мясцовага ўзроўню.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads