Варохта
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варохта (па-ўкраінску: Ворохта) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Івана-Франкоўска вобласьці. Разьмешчаны на вышыні 850 мэтраў над узроўнем мора, на раце Прут. Курорт Варохта зьяўляецца месцам падрыхтоўкі ўкраінскіх спартоўцаў па скоках з трампліну, біятляністаў і лыжных гоншчыкаў.
Remove ads
Паходжаньне назвы
Згодна з паданьнем назва паселішча зьявілася ў ХVII стагодзьдзі. Паводле паданьня, у першых жыхароў прысёлку Мачэрнякаў быў слуга, дэзэртыр з войску, якога звалі Ворохта. Ён быў вельмі здольным, і да яго часта зьвярталіся за парадамі, прыгаворваючы «іду да Ворохты». Адсюль і пайшла ў народзе назва новага горнага паселішча — Ворохта.
Гісторыя
З канца XIX стагодзьдзя Варохта разьвіваецца як спартыўна-турыстычны цэнтар. Гэтаму спрыяла пракладка ў Ворохту ўлетку 1894 чыгункі. У 30-х гадох тут будуюць некалькі пансіянатаў для заможных турыстаў, а ў 1957 адкрываюць гарналыжную школу. Сёньня Варохта зьяўляецца адным з асноўных цэнтраў турызму Івана-Франкоўскай вобласьці, як летам, так і зімою. Для прыхільнікаў лыжнага спорту тут дзейнічае некалькі пад’ёмнікаў. Падчас зімовага сезону усталёўваюць яшчэ два 100-мэтровых пад’ёмніка. Непадалёк ад пасёлку разьмешчана спартыўна-турысцкая база «Заросляк», адкуль пачынаецца маршрут узыходжаньня на найвышэйшую вяршыню Ўкраіны — Гавэрлу.
- Пошта
- Інфармацыйная шыльда
- Пешаходны мост каля вакзалу
- Паселішча ўзімку
Remove ads
Літаратура
- Енциклопедія українознавства : Словникова частина : в 11 т. / Наукове Товариство ім. Шевченка ; гол. ред. проф., д-р Володимир Кубійович. — Париж ; Нью-Йорк ; Львів : Молоде життя, 1954–2003.
- Нагірний М. Ворохта в персоналіях: С. Федак, С. Салик та ін. — Івано-Франківськ: Місто НВ, 2006. — 15 с.
- Нагірний М. Ворохта — перлина Карпат. Матеріали до історії. — Івано-Франківськ: Місто НВ, 2007.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads