Гавэрла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гавэ́рла (па-ўкраінску: Говерла) — найвышэйшы пункт Украінскіх Карпатаў ды ўвогуле Ўкраіны, яе вышыня — 2061 м. Разьмешчаная ў Рахаўскім раёне на мяжы Івана-Франкоўскае ды Закарпацкае вобласьцяў на масіве Чарнагора. Зь вялікіх населеных пунктаў паблізу знаходзяцца Рахаў, Ясіня і Варохта.
Гавэрла зьяўляецца адным з сымбаляў Украіны. Існуе традыцыя падняцьця на вяршыні Гавэрлы ўкраінскага нацыянальнага, а цяпер і Дзяржаўнага сьцягу Ўкраіны ў дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны — 16 ліпеня.
Remove ads
Турызм
Зьяўляецца папулярным аб’ектам летняга і зімовага турызму. Першы турыстычны маршрут з узыходжаньнем на гару быў адкрыты ў 1880 годзе. З-за папулярнасьці мае высокі ўзровень засьмечанасьці прывяршынных участкаў, а таксама зьнішчанае расьліннае покрыва на вяршыні.
Пры добрай бачнасьці на поўначы можна ўбачыць гарады Івана-Франкоўскай вобласьці: Івана-Франкоўск, Каламыю і Сьняцін, а ў паўднёвым напрамку — румынскі горад Сігету-Мармацыяй. Зь вяршыні Гавэрлы выразна бачная закарпацкая гара Пэтрас (2020 м). На паўднёвы ўсход цягнецца чарада вяршыняў чарнагорскага хрыбту. У яснае надвор’е можна ўбачыць абсэрваторыю Белы слон на гары Поп Іван. На паўднёвым-захадзе ад гары ўзвышаецца Мармароскі хрыбет, па якім праходзіць мяжа Румыніі і Украіны.
У падножжа гары знаходзіцца адзін з вытокаў ракі Прут. Недалёка ад вытоку разьмешчаны каскад вадаспадаў, агульная вышыня якога складае каля 80 мэтраў.
Remove ads
Галерэя
- Гавэрла
- Гавэрла
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads