Васіль Корань
беларускі графік, ілюстратар, ксылёграф From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Корань (1640?, Дуброўна — пачатак XVIII ст., Масква) — стваральнік першай у Расейскай імпэрыі гравіраванай ілюстраванай Бібліі.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Нарадзіўся каля 1640 году ў мястэчку Дуброўна Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У час спусташальнай вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг., калі Дуброўна й ваколіцы вынішчаліся, Васіль Корань апынуўся ў Масковіі. З 1660[a] году жыў у Маскве ў Андрэя Гіры. Потым 5 гадоў наймаў жыльлё ў розных гаспадароў пакуль у 1670[b] годзе не набыў уласны дом, дзе друкаваў лісты (гравюры).
Во дв. Васка Алексѣевъ Корень, у него дѣти: Алешка, Овдокимко, род. Дубровны гор. и въ пр. во 169 г. выѣхалъ на госуд. имя къ М. и жилъ у мѣщанина у Андрѣя Гири 5 л. и отшедъ жилъ въ наемныхъ дворѣхъ переходя и въ пр. во 179 г. шолъ жить въ Мѣщ. слб. безъ пор. зап., промыслъ ево—листы печатаетъ; а дв. ево м. дл. 20 саж., поп. по ворт. 6 саж., въ зад. к. тожъ. [2]
Remove ads
Творчасьць
Адзін зь першых гравёраў Расейскай імпэрыі па дрэву, стваральнік першай у Расеі гравіраванай ілюстраванай Бібліі. Надрукаваў яе ў 1692—1696 гадох на манер твораў, аналягічных заходнім «Бібліям жабракоў». Адзіны часткова захаваны асобнік кнігі (36 лістоў) першапачаткова захоўваўся ў графа Фёдара Талстога[d].
188. Изображенія изъ книги Бытія (числомъ 20) и Апокалипсиса (16), рѣзныя на деревѣ (и раскрашенныя), въ 1696—1697 годахЬ; въ бол. листъ, 36 листовъ. Рисунки очень рѣдкіе, неизвѣстные Библіографамъ. Работа грубая; надписанія прекрупныя. На нѣкоторыхъ означено: «Рѣзалъ сіе доски Василій Корень, знаменилъ Григорей , 720З (7204, 7206).» Они (кажется) не всѣ.[3]
Цяпер Біблія Кораня знаходзіцца ў Расейскай нацыянальнай бібліятэцы. Яна ўключае ў сябе сэрыю размалёваных гравюраў з подпісамі на сюжэты з Кнігі Роду й Адкрыцьця Яна Багаслова. Акрамя таго, Васілю Кораню прыпісваюць аўтарства некаторых ананімных лубачных твораў (недарагіх насьценных карцінак). Памёр прыкладна напачатку XVIII ст. Лічыцца, што пад уплывам Кораня склаўся свой непаўторны стыль ксыляграфічнага лубка.
Remove ads
Заўвагі
- Фёдар Талстой(ru)
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads