Васіль Равяка

беларускі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Васі́ль Афана́сьевіч Равя́ка (15 ліпеня 1948, в. Рабец, Хвойніцкі раён — 1 ліпеня 2024) — сябра Савету Рэспублікі 4 ды 5 скліканьняў, Герой Беларусі.

Хуткія факты Асабістыя зьвесткі, Нарадзіўся ...

Старшыня сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Прагрэс-Верцялішкі». Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кандыдат сельскагаспадарчых навук.

Званьне героя Беларусі нададзена ад 1 сакавіка 2006, указ № 135 Васілю Равяку за тое, што яго сельскагаспадарчы вытворчы каапэратыў «Прагрэс-Верцялішкі» «адно зь лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэспублікі, школа перадавога вопыту гаспадараньня. Рэнтабэльнасьць у каапэратыве па выніках 2005 году склала 22,5 працэнта. Надой ад каровы дасягнуў 6 365 кг, валавая вытворчасьць малака склала 13 493 т, мяса — 6149 т. Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 22 751 т, цукровых буракоў — 34 788 т пры ўраджайнасьці адпаведна 80,3 ц/га і 633 ц/га.»[1].

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads