Герой Беларусі
беларуская ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Геро́й Белару́сі — найвышэйшая адзнака Беларусі, што надаецца толькі аднойчы ўказам прэзыдэнта за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадзтвам, зьвязаныя з учынкам дзеля свабоды, незалежнасьці й росквіту краіны. Званьне заснаванаў Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь Пастановай № 3726-XII ад 13 красавіка 1995 году. У якасьці знака ўзнагароды ўручаецца мэдаль, што носіцца на левым баку над ордэнамі ды іншымі мэдалямі[1].
Remove ads
Мэдаль
Мэдаль уяўляе сабой 5-канцовую зорку з гладкімі шматграннымі прамянямі на вонкавым баку, упісаную ў круг дыямэтрам 33 мілімэтры. Адваротны бок мэдаля мае гладкую паверхню, пасярэдзіне знаходзіцца нумар мэдаля. Мэдаль пры дыпамозе вушка і кальца злучаецца з прастакутнай калодкай. Уздоўж асновы калодкі ідуць проразі, унутраная яе частка абцягнутая муаравай стужкай чырвонага колеру з падоўжнай зялёнай палоскай з правага краю. Мэдаль і калодка вырабляюцца з золата 585-й пробы на гомельскім заводзе «Ювэлір», іх вага складае 19 грамаў[2]. Раней, паводле ўказу прэзыдэнта ад 15 студзеня 1996 г. № 26, і да ўказу ад 6 верасьня 1999 г. № 516 пры вырабе мэдаля на нутраных тупых кутах зоркі прадугледжвалася разьмяшчэньне ў радыяльных кірунках стралападобных ўставак з штучнага рубіна. Калодка была трапэцападобнай з пазалочанага срэбра.
Remove ads
Наданьне
Сходы працаўнікоў прадпрыемстваў, дзяржаўныя ўстановы ды суполкі грамадзкіх аб’яднаньняў маюць права за подпісам свайго кіраўніцтва накіроўваць ва ўрад і яго ведамствы ўзнагародныя лісты з апісаньнем заслугаў вылучэнцаў на званьне. Урад падае сваё прадстаўленьне да ўзнагароды ў Дзяржаўны сакратарыят Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь, што перадае ўласныя высновы прэзыдэнту празь яго Адміністрацыю. Уручэньне прэзыдэнтам ажыцьцяўляецца не пазьней, як праз 2 месяцы пасьля падпісаньня ўказу[3].
Узнагароджаныя
Remove ads
Прывілеі
Званьне надае права на:
- бясплатнае забесьпячэньне лекамі, што выпісваюцца лекарамі;
- бясплатны выраб і рамонт зубных пратэзаў і прыладаў падтрымкі жыцьцядзейнасьці;
- атрыманьне грашовай дапамогі на аздараўленьне;
- бясплатны праезд у гарадзкім і прыгарадным транспарце, аднойчы на год — у агульнакраёвым;
- бясплатны праезд у агульнакраёвым транспарце да лякарні для атрыманьня мэдычнай дапамогі;
- 50%-ную зьніжку на праезд міжгароднім і агульнакраёвым траспартам з 1 кастрычніка па 15 траўня;
- вызваленьне ад платы за карыстаньне 20 квадратнымі мэтрамі жытла й жыльлёвыя паслугі;
- першачарговую аднаразовую бясплатную ўстаноўку кватэрнага тэлефона з працягласьцю абанэнцкай лініі да 500 мэтраў;
- бясплатнае карыстаньне кватэрным тэлефонам у гарадзкой і прыгараднай сетках[14].
Прысьвячэньні

12 жніўня 1999 году «Белпошта» выдала 90 тысячаў каляровых марак коштам 25 тысячаў рублёў паводле распрацоўкі В. Валынца з выяваю мэдаля і здымкам Уладзімера Карвата зьлева направа. Пад мэдалём месьціўся тэкст белага колеру: «Герой Беларусі падпалкоўнік Карват Уладзімір Мікалаевіч 28.11.1958 — 23.05.1996». 28 жніўня 2008 г. выйшла 35 тысячаў марак коштам тысяча рублёў паводле накіду Івана Лукіна з выяваю мэдаля. 1 сьнежня 2009 г. «Сталічнае тэлебачаньне» паказала стужку, прысьвечаную героям Беларусі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads