Вахтанг Кікабідзэ

грузінскі сьпявак, актор, сцэнарыст, прадусэр, кампазытар From Wikipedia, the free encyclopedia

Вахтанг Кікабідзэ
Remove ads

Вахта́нг Канстанці́навіч Кікабі́дзэ (па-грузінску: ვახტანგ კიკაბიძე; 19 ліпеня 1938 — 15 студзеня 2023[3]), таксама вядомы як Буба Кікабідзэ (груз. ბუბა კიკაბიძე) — савецкі і грузінскі сьпявак, актор, сцэнарыст, прадусэр, кампазытар. Народны артыст Грузінскай ССР (1980), Заслужаны артыст Украіны (2013), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (2013).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Жыў у тбіліскім прадмесьці Веры.

Скончыўшы школу, у 1955—1957 роках навучаўся ў Тбіліскім унівэрсытэце. У 1959 року пайшоў працаваць у Тбіліскую філярмонію. У 1961—1963 роках навучаўся ў Тбіліскім інстытуце замежных моваў.

У 1966 року Вахтанг Кікабідзэ прыйшоў у ансамбль «Арэра» (ударныя інструмэнты, сьпеў). Прыблізна ў той жа час сьпяваў у квартэце «Дыэла».

Таксама ў 1966 року дэбютаваў у кіно — «Сустрэча ў гарах». У 1969 року ўпершыню зьняўся ў Георгія Данэліі ў фільме «Не тужы!» (прыз за найлепшую мужчынскую ролю Міжнароднага кінафэстывалю ў Картагене, 1970).

У сьнежні 1976 року як кіраўнік ансамблю «Арэра», разам з Нані Брэгвадзэ, выступіў у фінале фэстывалю «Песьня году», пазьней яшчэ 5 разоў трапляў у фіналы.

У кінэматографе стварыў галерэю пэрсанажаў у фільмах, якія сталі ўлюбёнцамі народу: «Не тужы!», «Зусім запрапашчы», «Міміно» і «Фартуна», зьнятыя рэжысэрам Георгіем Данэліям. Выканаўца шматлікіх папулярных песьняў («Чыто гврыта», «Мае гады — маё багацьце» й інш.).

У часе расейска-грузінскай вайны Кікабідзэ адмовіўся ад уручанага яму раней ордэна Дружбы на знак пратэсту супраць дзеяньняў Расеі.

Памёр 15 студзеня 2023 году[4].

Remove ads

Фільмаграфія

Актор

  • 1966 — «Сустрэча ў гарах»
  • 1967 — «Арэра»
  • 1969 — «Не тужы!»
  • 1971 — «Я, сьледчы»
  • 1972 — «Зусім запрапашчы»
  • 1974 — «Мэлёдыі Вэрыйскага кварталу»
  • 1974 — «Зьніклая экспэдыцыя»
  • 1977 — «Міміно»
  • 1980 — «Да сустрэчы, дружа…»
  • 1981 — «Бывай здаровы, шаноўны»
  • 1983 — «Ранак без адзнак»
  • 1984 — «ТАСС упаўнаважаны заявіць…»
  • 1984 — «Вольга і Канстанцін»
  • 1985 — «Мужчыны і ўсе астатнія»
  • 2000 — «Фартуна»
  • 2013 — «Ку! Кін-дза-дза»

Рэжысэр і сцэнарыст

  • 1981 — «Бывай здаровы, шаноўны»
  • 1985 — «Мужчыны і ўсе астатнія»
Remove ads

Дыскаграфія

  • 1971 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1973 — «Пяе Буба Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1973 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1978 — «Пяе Буба Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1979 — «Пока сердце поёт» (LР)
  • 1979 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (MC)
  • 1980 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ. Песьні Аляксея Экімяна» (ЕР)
  • 1980 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1981 — «Пажаданьне. Песьні Аляксея Экімяна пяе Вахтанг Кікабідзэ» (LР)
  • 1983 — «Вахтанг Кікабідзэ пяе песьні А. Марозава» (ЕР)
  • 1994 — «Мае гады»
  • 1996 — «Ларысу Іванаўну хачу»
  • 1997 — «Ліст да сябра»
  • 1997 — «Сакрэт шчасьця»
  • 1999 — «Танга каханьня»
  • 2001 — «Найлепшыя песьні»
  • 2003 — «Грузія, любов мая (Тбіліскія песьні)» (2 CD)
  • 2004 — «Старыя-збойцы»
  • 2006 — «Экімян. Кікабідзэ. Вось і сустрэліся»
  • 2006 — «Grand Collection»
  • 2006 — «Танцы, шманцы, абдыманцы»
  • 2007 — «Я жыцьцё не прысьпешваю»
  • 2008 — «Проза жыцьця»
  • 2018 — «Вэрсіі, якія не ўвайшлі ў складанкі»

Сям’я

Бацька — малодшы лейтэнант Канстанцік Кікабідзэ (1906—1942), зьніклы бязь вестак у часе нямецка-савецкай вайны. Маці — княгіня Манана Багратыёні-Давіташвілі.

У 1965 року Вахтанг Кікабідзэ ўзяў шлюб з Ірынай Кебадзэ. Маюць сына Канстанціна і прыёмную дачку Марыну Сагарадзэ.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads