Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)

помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Менску (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia

Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі (Менск)
Remove ads

Архікатэдральны касьцёл імя Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, галоўная каталіцкая сьвятыня Менску. Катэдра Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Знаходзіцца на гістарычным Высокім Рынку[a]. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік сакральнай архітэктуры
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Thumb
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
КраінаБеларусь
МестаМенск
Каардынаты53°54′11.33″ пн. ш. 27°33′15.85″ у. д.
Канфэсіякаталіцтва
ЭпархіяМенска-Магілёўская архідыяцэзія 
Архітэктурны стыльбарокавая архітэктура[d]
Аўтар праектуневядома
Дата заснаваньня1710
Будаваньне17001710 гады
Асноўныя даты:
1710кансэкрацыя касьцёла
1773касьцёл стаў парафіяльным
1798касьцёл стаў катэдральным
1991аднаўленьне парафіі
1997рэкансэкрацыя касьцёла
СтатусАхоўная зона
Стандзее
Сайтkatedra.by (бел.)
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Thumb
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі
Архікатэдральны касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Утварае адзіны архітэктурны ансамбль зь езуіцкім калегіюмам, часткова зруйнаваным савецкімі ўладамі.

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Езуіты зьявіліся ў Менску ў 1654 годзе з фундацыі біскупа смаленскага Гераніма Сангушкі, які набыў для іх рэзыдэнцыі мураваную сядзібу з драўлянай капліцай на рагу вуліцы Койданаўскай і пляцу Высокага Рынку.

24 красавіка 1700 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне нарожнага камня новага мураванага касьцёла. 16 красавіка 1710 году біскуп віленскі Канстантын Казімер Бжастоўскі асьвяціў касьцёл пад тытулам Езуса, Панны Марыі і Сьвятой Барбары, аднак будаваньне сьвятыні працягвалася да 1730—1732 гадоў.

У 1773 годзе Папа Рымскі Клімэнт XIV часова забараніў ордэн езуітаў пад ціскам сьвецкіх урадаў эўрапейскіх дзяржаваў, па чым касьцёл перайшоў у ранг парафіяльных.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) касьцёл працягваў дзеяць. У выніку пажару 1797 году інтэр’ер сьвятыні атрымаў значныя пашкоджаньні, але ўжо да 1800 году яго цалкам аднавілі. У 1798 годзе ў зьвязку з утварэньнем Менскай дыяцэзіі касьцёл атрымаў статус катэдральнага. Па 1820 годзе касьцёл пераасьвяцілі ў імя Найсьвяцейшай Панны Марыі. У 1850—1854 гадох праводзілася рэканструкцыя будынка.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1869 годзе ўлады Расейскай імпэрыі скасавалі Менскую дыяцэзію, у выніку чаго касьцёл апынуўся ў рангу парафіяльных. У красавіку 1905 году ксёндз Зыгмунт Лазінскі, які шануецца ў Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі як Слуга Божы, стаў пробашчам сьвятыні.

Найноўшы час

У лістападзе 1917 году дзейнасьць Менскай дыяцэзіі аднавілі, біскупам быў прызначаны кс. Зыгмунт Лазінскі. У 1920 годзе савецкія ўлады арыштавалі і выслалі біскупа Лазінскага, у 1934 годзе зачынілі касьцёл. У перадваенныя гады савецкая ўлада выкарыстоўвала касьцёл як гараж.

У час Другой сусьветнай вайны нямецкая адміністрацыя дазволіла касьцёлу функцыянаваць, але ў 1947 годзе яго зноў зачынілі савецкія ўлады. У 1951 годзе яны разабралі на помніку вежы, зьнішчылі інтэр’еры і ператварылі касьцёл у спартовы комплекс таварыства «Спартак».

На пачатку 1990-х гадоў на трэцім паверсе былога касьцёла зноў пачалі праходзіць набажэнствы. 9 сьнежня 1993 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь сваёй пастановай цалкам вярнуў будынак вернікам, пачаліся рэстаўрацыйныя работы.

21 кастрычніка 1997 году кардынал Казімер Сьвёнтак урачыста асьвяціў касьцёл наноў[1].

Remove ads

Архітэктура

Помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка без трансэпту, з вылучанай, больш вузкай і нізкай за цэнтральны нэф апсыдай прэзьбітэрыюму, якая мае больш нізкі асобны дах. Дынаміка кампазыцыі нарастае ад больш нізкіх аб’ёмаў алтарнай часткі да 2-вежавай пласьціны галоўнага фасаду-нартэкса. Верхнія ярусы вежаў выразна зьмяншаюцца памерамі, ствараючы «тэлескапічную» структуру, у чым адчуваюцца павевы віленскага барока. Такую ж стылістыку мае франтондыядэма» над алтарнай часткай.

Унутраная прастора мае трохчасткавы падзел сыстэмай апорных слупоў, міжнэфавых і папярочных падпружных арак, што падтрымліваюць цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі. Адметнасьць інтэр’еру надае незвычайны малюнак антаблемэнта, што апярэзвае цэнтральны нэф. Яго верхняя карнізная цяга ня строга гарызантальная (як звычайна), а «разарваная»: лініі архітэктурных профіляў сьцякаюць уніз і закручваюцца ў маленькія валюты. Такі незвычайны творчы прыём надае мастацкаму абліччу інтэр’еру ўсхваляванасьць і экстатычнасьць. Міжнэфавыя аркады падзяляюцца пілястрамі карынтскага ордэра, якія аздаблялі ўмацаваныя на кансолях дынамічныя рухавыя скульптуры 12 апосталаў. Фрэскавыя росьпісы маюць некалькі плястоў рознага часу.

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

  1. Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Свабоды, 9

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads