Вацлаў Піларж
чэскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Піларж (па-чэску: Václav Pilař; нар. 13 кастрычніка 1988 году, Хлумец-над-Цыдлінаў, Чэхаславаччына) — чэскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Градэц Кралавэ» і былы гулец нацыянальнай зборнай Чэхіі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Піларж зьяўляецца выхаванцам чэскага клюбу «Градэц Кралавэ». Ён дэбютаваў за «Градэц» у сэзоне 2006—2007 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў Вацлаў зрабіў значны ўнёсак выхад каманды ў Гамбрынус Лігу, забіўшы 10 галоў. У сэзоне 2011—2012 гадоў ён перайшоў на правах арэнды ў клюб «Вікторыя» (Пльзень)[5].
Пасьля адмовы падпісваць кантракт зь «Вікторыяй», у лістападзе 2011 году Піларж падпісаў кантракт з «Вольфсбургам»[6]. У студзені 2012 году было абвешчана, што Вацлаў далучыцца да «Вольфсбургу» летам, але застанецца ў Чэхіі напярэдадні чэмпіянату Эўропы 2012 году[7].
Міжнародная
Вацлаў выступаў за юнацкую й моладзевую каманду Чэхіі. 4 чэрвеня 2011 году ён дэбютаваў за нацыянальную зборную Чэхіі ў матчы супраць зборнай Пэру. Свой першы гол за зборную забіў у першым матчы чэмпіянату Эўропы 2012 году супраць зборнай Расеі[8].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads