Ваўчо

возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваўчо
Remove ads

Ваўчо́ — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 1,5 км на ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Ціханяты.

Возера
Ваўчо
Thumb
Панарама Ваўча
Ваўчо ў ліпені
КраінаБеларусь
Плошча0,38 км²
Плошча вадазбору78,4 км²
Максымальная глыбіня4,2 м
Найбольшая даўжыня1,28 км
Найбольшая шырыня0,47 км
Даўжыня берагавой лініі3,28 км
Аб’ём вады1,02 млн м³
Каардынаты55°10′28″ пн. ш. 28°38′48″ у. д.
Ваўчо на мапе Беларусі ±
Thumb
Ваўчо
Ваўчо
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанкі, якая выцякае з возера. Плошча Ваўча складае 0,38 км². Найбольшая глыбіня возера — 4,2 м. Даўжыня возера — 1,28 км, найбольшая шырыня — 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,28 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,02 млн м³, плошча вадазбору возера — 78,4 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 5—17 м, пераважна разараныя. На паўднёвым усходзе схілы парослыя лесам. Берагі возера на пэўных участках знаходзяцца пад хмызьняком.

Дно вадаёма ўздоўж берагоў пяшчанае, на большых глыбінях — высланае глеем.

Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьць складае 5—15 м, расьліннасьць пашыраная да глыбіні 1,8—2,5 м.

На поўдні ў Ваўчо ўпадаюць ручаі з азёраў Вечальле і Дземінец.

Remove ads

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 90
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads