Вечальле

возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вечальле
Remove ads

Ве́чальле — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 1 км на паўднёвы ўсход ад Ушачаў.

Возера
Вечальле
Thumb
Панарама Вечальля
Возера Вечальле
КраінаБеларусь
Плошча1,36 км²
Плошча вадазбору37,2 км²
Максымальная глыбіня35,9 м
Найбольшая даўжыня3,68 км
Найбольшая шырыня0,48 км
Даўжыня берагавой лініі8,2 км
Вышыня над узроўнем мора133 м[1]
Аб’ём вады25,1 млн м³
Каардынаты55°8′40″ пн. ш. 28°37′30″ у. д.
Вечальле на мапе Беларусі ±
Thumb
Вечальле
Вечальле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Крашанкі. Плошча Вечальля складае 1,36 км². Найбольшая глыбіня возера — 35,9 м. Даўжыня возера — 3,68 км, найбольшая шырыня — 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі — 8,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 25,1 млн м³, плошча вадазбору возера — 37,2 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, разараныя. На паўднёвым усходзе вышыня схілаў складала 2—4 м. Берагі возера высокія, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе на пэўных участках нізкія.

Thumb
Прыцемкі над Вечальлем

Дно вадаёма карытападобнае. Ложа возера складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, якія разьдзеленыя між сабой невысокім падняцьцем.

Расьліннасьць займае 5% плошчы паверхні возера. Прыбярэжная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 3 м, шырыня прыбярэжнай паламы складае 5—30 м.

У возера ўпадаюць 4 ручаі, у тым ліку ручай з возера Доўжына. Выцякае ручай у возера Ваўчо.

Возера Вечальле ўваходзіць у курортную зону «Ўшачы». Каля возера знаходзіцца санаторый «Лясныя азёры»[2].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads