Рэчыца-2014 (футбольны клюб)

беларускі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Рэчыца-2014 (футбольны клюб)
Remove ads

«Рэчыца-2014» — беларускі футбольны клюб з Рэчыцы. Заснаваны ў 1946 годзе і расфармаваны ў 2015 годзе. У 1992—1996 гадах гуляў у найвышэйшым дывізіёне чэмпіянату Беларусі.

Хуткія факты Заснаваны, Расфармаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Лягатып «Ведрычу-97»

Выступаў пад назвамі: «Дняпровец» (1952), «Дняпро» (1962—1976), «Нафтавік» (1977—1979), «Спадарожнік» (1980—1991), «Ведрыч» (1992—1996), «Ведрыч-97» (1997—2013), у 2014—2015 гадах меў назву «Рэчыца-2014»[1]. У 1991 годзе клюб стаў апошнім пераможцам другой лігі чэмпіянату БССР (другі дывізіён) і атрымаў павышэньне.

У 19921996 гадох гуляў у першай лізе чэмпіянату Беларусі, якая на той момант была галоўным спаборніцтвам Беларусі, потым апусьціўся дывізіёнам ніжэй. Найвышэйшым дасягненьнем для клюбу лічыцца 8-е месца ў 1992 годзе. У 20002001 гадох вярнуўся ў эліту, а з 2002 году гуляе ў першай лізе. Паводле вынікаў сэзону 2004 году атрымаў права гуляць у вышэйшай лізе, але адмовіўся і застаўся ў другім паводле рангу дывізіёне беларускага футболу.

Сэзон 2013 году пачаўся для каманды няўдала. «Ведрыч-97» у першых пяці турах ня здолеў забіць ніводнага голу і апынуўся ў канцы табліцы. Улетку быў звольнены галоўны трэнэр Леанід Савіцкі. Пад кіраўніцтвам Міхаіла Ерамчука, а потым Аляксандра Бразевіча, які чарговы раз вяртаўся да клюбу, рэчычане пачалі набіраць пункты. Гэтаму садзейначала і паляпшэньне фінансавага становішча каманды, дзякуючы чаму ў клюб прыйшлі некалькі гульцоў з вышэйшай лігі. «Ведрыч-97» падняўся да сярэдзіны табліцы, але няўдалы фініш пакінуў каманду на 11 месцы.

У лютым 2014 году клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Ведрыч-97», зьмяніў форму ўласнасьці і стаў менавацца «Рэчыца-2014»[2]. У сакавіку 2014 году была зацьвержана новая эмблема клюбу з выявай «Пагоні»[3]. Сэзон каманда пачала добра, адразу апынуўшыся сярод лідэраў чэмпіянату. Шэраг няўдачаў у пачатку другога кола, аднак, адкінуў рэчычан у сярэдзіну табліцы, і яны выключылыся з барацьбы за прызавыя месцы. Тым ня менш, добры фініш дазволіў камандзе ўзьняцца на пятае месца, якое стала найлепшым у чэмпіянаце за 10 апошніх гадоў. У 2015 годзе каманда заняла апошняе месца ў першай лізе і вылецела ў другую лігу, пасьля чаго клюб быў расфармаваны.

Remove ads

Дасягненьні

Статыстыка

Больш інфармацыі Сэзон, Ліга ...

Галоўныя трэнэры

  • Міхаіл Ерамчук (з красавіка па сьнежань 2015 году)[4]
  • Аляксандар Бразевіч (зь ліпеня 2013 па сакавік 2015)
  • Міхаіл Ерамчук (з чэрвеня па ліпень 2013)
  • Леанід Савіцкі (з сакавіка па чэрвень 2013)
  • Аляксандар Бразевіч (з 1 жніўня 2012 па сакавік 2013)
  • Леанід Савіцкі (з 19 студзеня па 1 жніўня 2012)
  • Аляксандар Бразевіч (да 2011)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads