Венскія лініі

аўстрыйскае прадпрыемства перавозак у Вене From Wikipedia, the free encyclopedia

Венскія лініі
Remove ads

«Венскія лініі» — аўстрыйскае прадпрыемства гарадзкіх перавозак у Вене, заснаванае ў ліпені 1903 году.

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...
Remove ads

На 2025 год кіравалі Венскім мэтрапалітэнам, а таксама гарадзкімі трамваямі і аўтобусамі Вены. Штодня абслугоўвалі 2,4 млн паяжджанаў. Сярод іншага, аказвалі паслугі сумеснага карыстаньня «Венамабіль Аўта» і «Венамабіль Ровар». Ад 2015 году займелі больш паяжджанаў, чым было ўлічаных самаходаў у Вене. Мелі некалькі тысячаў прыпынкаў у горадзе. Венцы ажыцьцяўлялі 1/3 сваіх паездак грамадзкім транспартам. Наймалі звыш 9500 чалавек, што рабіла прадпрыемства адным з найбольшых наймальнікаў у горадзе. Супрацоўнікі паходзілі з 60 краінаў, размаўлялі на 35 мовах і належалі да больш як 100 прафэсіяў ад электратэхнікі да дастаўкі[2].

Сярод венцаў 1,3 млн мелі праязны білет на грамадзкі транспарт, што ўдвая перавышала лік аўтаўласьнікаў. Адначасна «Венскія лініі» маглі разьмясьціць у 900 вазах 210 000 паяжджанаў у гадзіну пік. Кожны цягнік мэтро зьмяшчаў да 900 паяжджанаў. За 2024 год ажыцьцявілі 873 млн чалавекаперавозак, што было на 7 % больш чым у 2023 годзе. Штодня працягласьць перавозак складала 214 000 км, што складала 78 млн км за год. На аўтобусы прыпала 50 % перавозак, на трамваі — 30 %, а рэшта на мэтро. Венскі мэтрапалітэн меў 84 км лініяў мэтро. Працягласьць аўтобусных лініяў складала 893 км, а трамвайных — 171 км, што рабіла трамвайную сетку Вены 6-й паводле велічыні ў сьвеце. Інфраструктура налічала 109 станцыяў мэтро, 3 аўтобусныя гаражы, 10 трамвайных дэпо, 3 дэпо мэтро і галоўную майстэрню ў гарадзкой акрузе Зімэрынг. Электраэнэргію для грамадзкіх перавозак «Венскіх лініяў» пастаўлялі цалкам з аднаўляльных крыніцаў энэргіі. Сярод аўтобусных маршрутаў 10 цалкам абслугоўвалі электробусы. Каля паловы супрацоўнікаў працавала кіроўцамі[3].

Remove ads

Будова

Thumb
Чатыры пакаленьні венскіх трамваяў (2006 год)

На 2025 год «Венскія лініі» мелі асяродак абслугоўваньня кліентаў Эрдбэрг і асяродак абслугоўваньня Шпітэляў, а таксама 6 білетных касаў на станцыях: Галоўны чыгуначны вакзал, Заходні чыгуначны вакзал, плошча Карла, Зямельная вуліца (пасярод Вены), Пратэрштэрн і Флёрыдсдорф[4].

  • Венскі мэтрапалітэн. Налічваў 5 лініяў, 3 дэпо мэтро і 109 станцыяў. Сярэдняя адлегласьць між станцыямі складала 760 м пры сярэдняй даўжыні лініі ў 16,6 км. Сярэдняя хуткасьць руху складала 32 км/гадзіна. Працягласьць лініяў складала 83 км пры агульнай працягласьці чыгуначнага палатна ў 253 км шырынёй каляіны 1435 мм. Чыгуначная гаспадарка налічвала 167 км дзьвюхкалейных маршрутаў і 814 стрэлак. У будні хадзіла па 123 цягнікі. Разам налічвалася 736 электравагонаў і 148 прычапных вагонаў пры 135 194 даступных месцах. Сярэдняя ўмяшчальнасьць вагона складала 152 месцы. За 2024 год перавозкі склалі 85,6 млн км пры 404,8 млн чалавекапаездак.
  • Венскі трамвай. Налічвалася 28 трамвайных лініяў, 4 дэпо і 1146 прыпынкаў. Сярэдняя адлегласьць між прыпынкамі складала 395 м пры даўжыні лініі ў сярэднім па 8,1 км. Сярэдняя хуткасьць трамвая складала 15 км/гадзіна. Чыгуначная сетка выкарыстаньня налічвала 171 км пры агульнай даўжыні лініяў у 227 км і даўжыні чыгуначнага палатна ў 418 км пры шырыні каляіны ў 1435 мм. Чыгуначная гаспадарка ўлучала 342 км дзьвюхкалейных маршрутаў і 1119 стрэлак. У будні задзейнічалі 397 трамваяў. Агульны лік трамвайных вагонаў складаў 495, у тым ліку 70 сучлененых і 425 нізкападлогавых сучлененых, а таксама 69 прычэпаў пры 91 963 даступных месцах. У сярэднім на трамвай прыпадала 163 месцы. За 2024 год перавозкі склалі 24,1 млн км і 291,8 млн чалавекапаездак. Урэшце, 52 % працягласьці трамвайных маршрутаў прыпадала на аддзеленае ад самаходаў чыгуначнае палатно.
  • Венскі аўтобус. Абслугоўвалі 135 лініяў, 3 дэпо і 4469 прыпынкаў. Сярэдняя адлегласьць між прыпынкамі складала 398 м пры сярэдняй даўжыні лініі ў 6,6 км. Сярэдняя хуткасьць аўтобуса складала 17 км/гадзіна. Агульная працягласьць аўтобусных лініяў складала 892 км. У будні задзейнічалі 375 аўтобусаў пры агульным ліку ў 486, зь якіх 291 быў нізкападлогавым сучлененым, 133 нізкападлогавым і 62 электробусы. Агульны лік месцаў складаў 44 239 пры 91 месцы на аўтобус. За 2024 год аўтаперавозкі склалі 40,3 млн км і 176,2 млн чалавекапаездак. Пры гэтым выдаткавалі 10,8 млн літраў дызэльнага паліва[5].
Remove ads

Мінуўшчына

1 ліпеня 1903 году мэрыя Вены (Аўстра-Вугоршчына) атрымала кіраваньне над грамадзкімі перавозкамі, якімі раней валодалі прыватныя прадпрыемствы. У 1914 годзе кіроўцамі становяцца жанчыны праз накіраваньне мужчынаў на Першую сусьветную вайну. У 1920-я гады электрыфікавалі гарадзкую чыгунку, пашырылі трамвайную сетку і стварылі шырокую аўтобусную сетку. У 1928 годзе трамвайная сетка Вены дасягнула найбольшай працягласьці ў 292 км. У 1943 годзе перавозкі вырасьлі на 56 % да 732 млн чалавекапаездак, што заставалася непераўзыдзеным да 2004 году. У 1944 годзе штат «Венскіх лініяў» дасягнуў найбольшага ліку супрацоўнікаў да 18 000 чалавек. У 1964 годзе на 43-й лініі запусьцілі 1-ы некіраваны вагон, а ў 1972 годзе — на 26-й лініі 1-ы некіраваны цягнік[6].

Thumb
Цягнік мэтро на станцыі «Плошча Карла» (2016 год)

3 лістапада 1969 году на плошчы Карла пачалі ўзводзіць Венскі мэтрапалітэн. 25 лютага 1978 году адчынілі 1-ю лінію мэтро да плошчы Роймана. У 1986 годзе сетка перавозак «Венскіх лініяў» ахапіла звыш 800 км, што было ўдвая больш чым у 1930 годзе. У 1998 годзе на плошчы Роймана запрацавала весткавая калёна. У 2004 годзе ўтварылі паяжджанскую раду і пачалі пашыраць бясплатную газэту ў мэтро. У 2010 годзе на выхадных увялі начную лінію мэтро. У 2014 годзе адчынілі транспартны музэй Карэтнік. У 2019 годзе ў мэтро забаранілі ўжываць ежу. У 2020 годзе праз каронавірусную пандэмію перавозкі ўпалі на 85 %[6].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads