Аляксей Палуян
беларускі кінарэжысэр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксе́й Палуя́н (нар. 18 кастрычніка 1989, Баранавічы) — беларускі кінарэжысэр дакумэнтальных і мастацкіх фільмаў, удзельнік міжнародных кінафэстываляў.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў баранавіцкую гімназію №4. У 2012 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 2013 годзе паступіў на факультэт кіно і тэлебачаньня Акадэміі мастацтваў у Касэлі ў майстэрню Яны Друзь.
Творчасьць
Ягоны фільм «Возера радасьці», зьняты ў 2017 годзе паводле раману беларускага пісьменьніка Віктара Марціновіча, з моманту яго сусьветнай прэм’еры на фэстывалі ў Клермон-Фэране (адзін з найбуйнейшых фэстываляў кароткага мэтру ў сьвеце) атрымаў Гран-пры на кінафэстывалі ў Лос Анджэлесе (ЗША) і быў кваліфікаваны на Оскар 2021, а таксама быў вылучаны кандыдатам на прэмію Эўрапейскай кінаакадэміі[1].
У 2021 годзе сусьветная прэм’ера дакумэнтальнай карціны Аляксея Палуяна «Сьмеласьць» (па-расейску: Кураж) адбылася ў праграме 71-га Бэрлінскага міжнароднага кінафэстывалю. «Сьмеласьць» афіцыйна была кваліфікаваная на прэмію Амэрыканскай кінаакадэміі «Оскар» у намінацыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм».
Remove ads
Фільмаграфія
- 2021 — Сьмеласьць
- 2019 — Возера радасьці
- 2018 — Парушэньне спакою
- 2017 — Край жанчын
- 2015 — Вяртаньне
- 2013 — Сафія
Узнагароды
За фільм «Возера радасьці»
- 2020 — Гран-пры і кваліфікацыя на Оскар 2021 на кінафэстывалі ў Лос Анджэлесе (ЗША), LA Shorts International Film Festival
- 2020 — найлепшы кароткамэтражны фільм на міжнародным кінафэстывалі ў Трыесьце (Італія), Trieste Film Festival
- 2020 — узнагарода «Silber EGG» міжнароднага кінафэстывалю Эміра Кустурыцы ў Кюстэндорфе (Сэрбія), Küstendorf Film and Music Festival
- 2020 — найлепшы кароткамэтражны фільм на кінафэстывалі цэнтральна- і ўсходнеэўрапейскага кіно ў Люксэмбургу, Central and Eastern European Film Festival CinEast
- 2019 — вылучэньне фільму кандыдатам на Эўрапейскую Кінаакадэмію 2020 на міжнародным кінафэстывалі ў Лёйвэне (Бэльгія), Leuven International Short Film Festival
- 2019 — узнагарода «Найлепшы рэжысэр» на міжнародным кінафэстывалі кароткамэтражных фільмаў у Драме (Грэцыя), Drama International Short Film Festival
- 2019 — перамога на нямецкай кінапрэміі Hessen Film Awards у намінацыі «Найлепшы кароткамэтражны фільм» [2]
- 2019 — галоўная ўзнагарода 19-га фэстывалю Nevada Сity Film Festival у ЗША[3][4]
- 2019 — намінацыя на Нямецкую Кінаакадэмію, German Short Film Award 2019
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads