Віктар Марціновіч
беларускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ві́ктар Марціно́віч (нар. 9 верасьня 1977 году, Ашмяны, Гарадзенская вобласьць, БССР, цяпер Беларусь) — беларускі публіцыст, мастацтвазанаўца, пісьменьнік.
Remove ads
Біяграфія
Намесьнік рэдактара «БелГазеты». Выкладчык гісторыі мастацтва ў ЭГУ.
27 чэрвеня 2008 абараніў доктарскую дысэртацыю ў Віленскай акадэміі мастацтваў на тэму: «Віцебскі авангард (1918—1922): сацыякультурны кантэкст і мастацкая крытыка»[1].
Выдаў раман «Параноя» на расейскай мове ў 2009 годзе, які быў негалосна забаронены да продажу ў Менску[2] і ў некаторых інтэрнэт-крамах[3][4]. Раман пазьней быў перакладзены на ангельскую, фінскую, нямецкую мовы і выдадзены ў ЗША, Фінляндыі й Нямеччыне.
У чэрвені 2011 году пісьменьнік прэзэнтаваў свой першы беларускамоўны раман «Сьцюдзёны вырай». Паводле аўтара, гэты твор мусіў распаўсюджвацца выключна ў электронным выглядзе і не выходзіў ў друкаваным варыянце[5].
У канцы траўня 2013 пісьменьнік прэзэнтаваў «Сфагнум», які быў напісаны па-расейску, і быў выдадзены адначасова ў электронным выглядзе па-расейску, ды ў папяровым варыянце ў беларускім перакладзе.
10 верасьня 2014 году адбыўся рэліз другога беларускамоўнага раману «Мова». Арыгінальнае беларускамоўнае выданьне выйшла ў продаж у папяровым выглядзе, а расейскамоўны пераклад быў прэзэнтаваны на інтэрнэт-партале, пазьней павіннае выйсьці папяровае расейскамоўнае выданьне[6]. Раман быў перакладзены таксама на нямецкую мову[7].
Remove ads
Прэміі і узнагароды
- Літаратурная прэмія «Дэбют» імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы[8] за раман «Сьцюдзёны вырай» (2012)
- (Encouragement Award) Эўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі (European Science Fiction Society) (2014)[6]
Творы
Цытаты
![]() |
Мы ўсе — людзі без Радзімы. Бо Радзіма — гэта месца, дзе цябе ўсе, абсалютна ўсе, да апошняга сабакі, разумеюць.[9] | ![]() |
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads