Волка (басэйн Дняпра)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́лка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Морачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Слуцкім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 250 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Пачынаецца каля вёскі Славіна ў Слуцкім раёне, далей цячэ ў Капыльскім раёне Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. Упадае ў Морач за 7 км вышэй за вёску Вялікі Рожан.
Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапэцападобная, шырынёй 2—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Рахіняў (плошча 3 га) і Сьвідзічаў (плошча 10 га)[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads