Морач
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́рач, у верхняй плыні Ко́панка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Случы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 106 км[1] (паводле іншых зьвестак, 150 км[2]). Плошча вадазбору 2030 км². Выдатак вады ў вусьці 8,7 м³/с. Агульны спад ракі 74 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца каля вёскі Вошкатаў Капыльскага раёну на Капыльскай градзе на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім раёнах паўднёва-заходняй часткай Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўночнай часткай нізіны Прыпяцкае Палесьсе. Упадае ў Случ за 1 км на паўночны захад ад вёскі Морачы Салігорскага раёну.
Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапэцападобная, шырынёй 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, абалона двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100—200 м). Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да вёскі Морачы Клецкага раёну 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабадзкога вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусьця ракі) 40—50 м.
Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найбольшая 2,9 м (1932 год). Замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 5 дзён[2].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads