Воўчын (возера)
возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́ўчын (Воўчына) — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае за 12 км на поўнач ад Мядзелу каля вёскі Кабайлы, на поўначы ад возера Мядзелу. Належыць да групы Мядзельскіх азёр.
Возера
Воўчын
Воўчын на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Воўчын |
Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзелкі. Плошча возера складае 0,53 км². Найбольшая глыбіня возера — 32,9 м. Даўжыня Воўчыну складае 1,8 км, найбольшая шырыня — 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,29 км. Аб’ём вады ў возеры складае 7,87 м³, плошча вадазбору возера — 3,68 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 мэтраў, на поўначы — 4—5 мэтраў. Схілы парослыя лесам і хмызьняком, месцамі разараныя. Берагі возера высокія, але ў паўночным заліве нізкія і забалочаныя.
Мелкаводная зона возера вузкая, пяшчаная. Падводная расьліннасьць пашыраная да глыбіні 1—4 мэтраў, надводная адсутнічае.
На паўднёвым захадзе ў возера ўпадае ручай. На паўночным усходзе з возера выцякае ручаіна ў раку Мядзелку.
Воўчын мае выцягнутую з поўдня на поўнач форму і ляжыць паміж узгоркамі. Пры адносна невялікай плошчы ў возеры сканцэнтраваны вялікі аб’ём вады, пры гэтым якасьць вады зьяўляецца дастаткова высокай. Празрыстасьць возера дасягае 4,5—5 мэтраў, а ў зімовы час бывае яшчэ вышэйшая.
У возеры сустракаецца рыба: карасі, чырвонапёрка, гусьцера, вукляя, пескары, налімы. Таксама вядомыя выпадкі вылоўліваньня сомаў, але яны адбыліся параўнальна даўно.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 105
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads