Вусьць-Цылемскі раён

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вусьць-Цылемскі раён
Remove ads

Вусьць-Цы́лемскі раён — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...
Remove ads

Геаґрафія

Раён разьмешчаны на крайнім паўночным захадзе рэспублікі Комі. Мяжуе зь Іжэмскім і Ўдорскім раёнамі, Усінскім мескім паселішчам, а таксама зь некаторымі раёнамі Архангельскае вобласьці і ў прыватнасьці зь Ненецкай аўтаномнай акругай. Плошча раёну складае 42 500 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора, Нерыца, Піжма, Тобыш і Цыльма.

Гісторыя

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году. У Аўтаномную вобласьць Комі (Зыранаў) не ўваходзіў. У Комі АССР апынуўся толькі пасьля ВАВ.

Дэмаґрафія

Раён характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю комі-зыранаў. Асноўнае насельніцтва раёну складаюць расейцы (паморы) і ненцы.

Адміністратыўнае ўладкаваньне

У склад раёну ўвходзяць 11 сельскіх паселішчаў.

Больш інфармацыі Назва, Адміністратыўны цэнтар ...
Remove ads

Транспарт

Маюцца дарогі мясцовага ўзроўню, якія зьвязваюць навакольныя сёлы. Ужываюцца таксама рачны транспарт і сьнегаходы. Аўтамаґістраляў, якія зьвязвалі б раён з цэнтральнымі раёнамі рэспублікі, няма.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads