Іжэмскі раён

раён рэспублікі Комі (Расея) From Wikipedia, the free encyclopedia

Іжэмскі раён
Remove ads

Іжэ́мскі раён (па-расейску: Ижемский район, комі-зыр. Изьва район) — муніцыпальнае ўтварэньне і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў рэспубліцы Комі, Расея.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Remove ads

Геаґрафія

Раён разьмешчаны на поўначы рэспублікі. Мяжуе з Вусьць-Цылемскім і Княжпагосцкім раёнамі, Пячорскім, Ухцінскім, Усінскім і Саснагорскім мескімі паселішчамі. Плошча раёну складае 18 420 км². На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Пячора і яе прыток Іжма.

Гісторыя

Раён утвораны 15 ліпеня 1929 году ў складзе тагачаснае Аўтаномнае вобласьці Комі (Зыранаў).

Дэмаґрафія

Насельніцтва раёну складае 19 303 чалавекі, зь іх 86.52% складаюць комі-зыране (дакладней, этнаґрафічная супольнасьць комі-зыранаў — комі-іжэмцы).

Адміністратыўнае ўладкаваньне

У склад раёну ўваходзяць 10 сельскіх паселішчаў.

Больш інфармацыі Назва, Адміністратыўны цэнтар ...
Remove ads

Транспарт

Працягласьць аўтамабільных дарог складае 533 км, зь іх цьвёрдае пакрыцьцё маюць толькі 157 км. Аўтадарогамі раён зьвязаны з пасёлкам Іраёль у Саснагорскім раёне рэспублікі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads