Вуша (басэйн Дняпра)
рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуша (Уша́) — рака ў Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Выдатак вады ў вусьці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніцы Смалявіцкага раёну, вусьце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Вушы Бярэзінскага раёну. Цячэ пераважна паўднёва-ўсходнімі схіламі Менскага ўзвышша.
Даліна да вёскі Ўборкаў Ігуменскага раёну невыразная, на астатнім працягу трапэцападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Абалона двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусьця ракі Маконі забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пяскова-тарфяністая. Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу мерна зьвілістае. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.
Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads