Выня
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выня́ — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Лошы (басэйн Нёману). Цячэ ў Нясьвіскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 366 км². Выдатак вады ў вусьці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.
Remove ads
Асноўныя прытокі
- Правы: Грыўчык
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца на паўднёвым усходзе ад вёскі Дубейкаў Нясьвіскага раёну, цячэ слабахвалістай раўнінай, вусьце на поўначы ад вёскі Харытонаўкі.
Даліна пераважна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 300—400 м, у верхняй плыні — мэліяраванае балота, ніжэй — роўная, сухая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; яго шырыня ў межань 7—10 м, на асобных дзялянках у сярэдняй плыні 30—35 м. Каля вёсак Харытонаўкі і Леткаўшчыны сажалкі (плошча адпаведна 0,06 км² і 0,03 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads