Лоша (прыток Нёмана)
рака ў Беларусі, левы прыток Нёману From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ло́ша — рака ў Беларусі, левы прыток Нёману. Цячэ ва Ўзьдзенскім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 42 км. Плошча вадазбору 830 км². Выдатак вады ў вусьці 4,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Лоша.
Прытокі: Баравінка, Воўкаўка, Выня і сетка мэліярацыйных каналаў.
Пачынаецца каля вёскі Даўгінава Ўзьдзенскага раёну, упадае ў Нёман каля вёскі Пясочнага. Даліна на вялікім працягу невыразная, у ніжняй плыні шырынёй 500—600 м. Абалона асушаная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі абрывістыя. На рацэ паміж вёскамі Лошай, Крывялямі, Баравымі, Сенажаткамі створана Лашанскае вадасховішча[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads