Высокаўскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокаўскі замак
Remove ads

Высокаўскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Высокім. Знаходзіцца на правым беразе ракі Пульвы, пасярод парку. Існаваў у XVII—XVIII стагодзьдзях. Да нашага часу захаваліся земляныя валы і мураваная брама. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Помнік абарончай архітэктуры
Высокаўскі замак
Thumb
Высокаўскі замак
КраінаБеларусь
МестаВысокае
Каардынаты52°33′00.12″ пн. ш. 23°33′05.62″ у. д.
ЗаснавальнікПавал Ян Сапега
Дата заснаваньняXVII ст.
СтатусДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Высокаўскі замак на мапе Беларусі
Thumb
Высокаўскі замак
Высокаўскі замак
Высокаўскі замак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Замак у Высокім у XVII ст. збудаваў ваявода віцебскі Павал Ян Сапега.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) замак значна пацярпеў.

Найноўшы час

У 1977 годзе археалягічныя дасьледаваньні замка праводзіў Міхась Ткачоў.

Архітэктура

Замкавы комплекс займаў аточаную вадой пляцоўку: раку Пульву падперлі плацінай, і такім чынам зрабілі штучнае абвадненьне. З паўночнага ўсходу, дзе быў уезд, знаходзіўся шырокі стаў. Церазь яго перакінулі пад’ёмны мост, які падводзіў да 2-павярховай з трыма варотамі цаглянай вежы-брамы, схаванай у тоўшчы землянога вала. У ёй разьмяшчаліся кардэгарда, збраёўня і пад’ёмны мэханізм моста. З бакоў падыходаў да брамы месьціліся 2 магутныя бастыёны і 2 курціны. Невялікія бастыёны былі тут таксама з поўначы і з захаду. На вялікім замкавым дзяцінцы стаялі драўляны палац і гаспадарчыя будынкі[1].

Remove ads

Галерэя

Гістарычная графіка

Гістарычныя здымкі

Сучасныя здымкі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads