Высокае

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Высокае
Remove ads

Высо́кае — места ў Беларусі, на рацэ Пульве. Уваходзіць у склад Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 5065 чалавек[1]. Знаходзіцца за 40 км ад Камянцу, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск (лінія Берасьце — Беласток). Аўтамабільныя дарогі на Берасьце і Пружаны.

Хуткія факты

Высокае (да 1939 году — Высо́кае Літо́ўскае) — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся руіны замка Сапегаў, клясыцыстычны палац Патоцкіх, барокавыя касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, капліца Сьвятой Барбары, кляштар з касьцёлам баніфратаў і Вялікая сынагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, часткова зруйнаваныя савецкімі ўладамі.

Remove ads

Назва

Тапонім Высокае ўтварыўся ад асаблівасьцяў рэльефу (высокая мясьціна)[2]. Дзеля адрозьненьня ад Высокага на Мазовіі часам насіла дадатковае азначэньне — Высокае Літоўскае.

Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах на розных мовах: Hyssoke Litowan, Litowsvan Vishuker, Visoke DeLita, Visoko Sitoromos, Visoky Litovsk, Vosokie Litew, Vysokaje, Vysoke DeLita, Vysoke Litevske, Vysoko Litevks, Vysoko Litovsk, Vysokoe, Vysokoye, Wishko, Wisoke Litovsk, Wisoki, Wisoki Dalita, Wisokie Litofsk, Wisokie Litovsk, Wisoko Litowsk, Wissokie, Wysoke Litewski, Wysoki Litewskie, Wysokie Litewskie, Wysokie Litowski, Wysoky[3].

Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню паселішча пад назвай Высокі Горад упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XIV стагодзьдзі ў зьвязку з тым, што яго наведваў вялікі князь Гедзімін.

У 1494 годзе вялікі князь Аляксандар надаў Высокаму Магдэбурскае права і герб «у блакітным полі срэбная дзвухпавярховая, крытая дахоўкай вежа, з двума акенцамі й трыма брамамі»[4]. У XV стагодзьдзі вялікі князь Вітаўт фундаваў тут касьцёл[5]. У 1511 годзе вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў Высокае ў пажыцьцёвае валоданьне Івану Храптовічу. У XVІ стагодзьдзі паселішча знаходзілася ў валоданьні Пяткевічаў, Ёдкавічаў, Хлявіцкіх. У гэты час яно стала цэнтрам дывановага і палатнянага ткацтва. У 1603 годзе новы ўладальнік Высокага Андрэй Война-Грычынавіч заснаваў тут касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, які меў 44 аршыны даўжыні і 12 — шырыні. Найбольшы касьцёльны звон насіў імя Сьвятых Пятра і Паўла.

З 1647 году Высокім валодалі Сапегі, якія збудавалі тут замак. Фартэцыя значна пацярпела ў вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Вялікую Паўночную вайну (1700—1721). 16 сьнежня 1671 году места атрымала прывілей на правядзеньне штогадовых кірмашоў, якія цягнуліся 4 тыдні.

У 1748 годзе замак і палац згарэлі, па чым Сапегі перанесьлі сваю рэзыдэнцыю ў Слонім. У 1772 годзе ў Высокім на месцы касьцёла XV стагодзьдзя збудавалі капліцу Сьвятой Барбары. У 1773—1785 гадах на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, у мясцовасьці Марыямпалі, Аляксандар Міхал Сапега фундаваў кляштар баніфратаў (добрых братоў). Пры кляштары дзеяў шпіталь на 40 ложкаў[6]. На 1788 год цагельня, што працавала ў Высокім, давала 22 тыс. цэглы і 8 тыс. дахоўкі ў адзін абпал. У 1794—1797 гадох з ініцыятывы Францішка Сапегі дзеяў водны шлях у Гданьск.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Высокае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі[6], у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні (паводле іншых зьвестак да 1807 году ўваходзіла ў склад Прусіі[7]). Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1816 годзе побач з руінамі замка ўладальнікі Высокага Патоцкія ўзьвялі палац і пашырылі парк за межы былога замкавага валу (ягоная плошча вырасла з 30 да больш за 50 га).

24 студзеня 1863 году за часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня аддзел Рамана Рагінскага на кароткі час вызваліў Высокае з-пад расейскага панаваньня. У 1869 годзе расейскія ўлады збудавалі ў мястэчку мураваную царкву-мураўёўку Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа коштам сродкаў, канфіскаваных у паўстанцаў. На 1886 год у Высокім існавалі аптэка, лякарня, паштовая станцыя, 2 гарбарныя заводы, 3 вадзяныя млыны, 102 крамы і 4 тракціры; штогод праводзілася 15 кірмашоў і 2 таргі. На 1889 год у мястэчку дзеялі царква і касьцёл, працавалі суконная фабрыка і 4 гарбарні. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 256 двароў, валасная ўправа, царква, касьцёл, капліца, сынагога, 4 малітоўныя дамы, расейскія мужчынская і жаночая народныя вучэльні, юдэйская школа, паштовая кантора, лазьня, канатны і сьвечкавы заводы, 4 ветракі, 8 кузьняў, 14 абутковых, 13 кравецкіх, 8 сталярных, 4 шорныя майстэрні, 2 маслабойні, 108 дробных крамаў у гандлёвых радах і 13 пры дамах, 2 заезныя двары, 14 піцейных установаў; кожны чацьвер праводзіліся таргі, 9 разоў на год кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Высокае занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Высокае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[8]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Высокае апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. Статус паселішча павысілі да места. 20 красавіка 1934 году да яго далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — 3 прадмесьці і двор маёнтку Высокага Літоўскага[9].

У 1939 годзе Высокае ўвайшло ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 23 чэрвеня 1941 да 28 ліпеня 1944 году места знаходзіла пад акупацыяй Трэцяга Райху. 17 красавіка 1962 году паселішча ўвайшло ў склад Камянецкага раёну.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 929 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 767, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 148, жабракоў 6[10]; 1886 год — 2729 мяшчанаў і 284 іншыя жыхары[7]; 1889 год — 3422 чал.[11]; 1895 год — 4105 чал.[12]; 1897 год — 3434 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 3,8 тыс. чал.[13]; 1931 год — 2,8 тыс. чал.[14]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.; 1959 год — 2,6 тыс. чал.; 1969 год — 3,8 тыс. чал.[15]; 1991 год — 5,1 тыс. чал.[7]; 1996 год — 4,8 тыс. чал.[16]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 5,2 тыс. чал.[17]; 2008 год — 5,2 тыс. чал.; 2009 год — 5376 чал.[18] (перапіс); 2016 год — 5164 чал.[19]; 2017 год — 5113 чал.[20]; 2018 год — 5065 чал.[1]

Адукацыя

У Высокім працуюць каледж ПТК СП, сярэдняя і санаторная школы, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова.

Мэдыцына

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе меская лякарня.

Культура

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Забудова

Вуліцы і пляцы

Афіцыйная назваГістарычная назваБылыя назвы
1 мая вуліцаПераскок вуліца
17 верасьня вуліцаСьвіціцкая вуліца
Бяляева вуліцаКасьцельная вуліца
Камсамольская вуліцаЦаркоўная вуліцаЯна Сабескага вуліца (частка, 1933—1939)
Леніна вуліца[a]Паштовая вуліцаЮзэфа Пілсудзкага вуліца (частка, 1933—1939)
Пушкінская вуліцаШкольная вуліцаГенрыка Сянкевіча вуліца
Савецкая вуліцаВыганаўская вуліца[21] (частка)
Рынкавая вуліца (часка)
Савецкіх Пагранічнікаў вуліцаСупольная вуліцаГабрыэля Нарутовіча вуліца
Фрунзэ вуліцаПадрэчная вуліца[22]

Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы. У сьпісе выбарнікаў 1928 году таксама ўпамінаюцца вуліцы Бродная, Кароткая і Крамы[23], а ў тэлефонным даведніку 1939 году — вуліца Крынічная[24].

Мясцовасьці

Гістарычныя мясцовасьці Высокага: Выганава, Ліпкі, Мар'ямпаль, Папоўскі Сад.

Remove ads

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Больш інфармацыі Пералік прамысловых прадпрыемстваў Высокага ...
Remove ads

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Замак Сапегаў (XVII ст.) пасярод пэйзажнага парку, закладзенага ў XVІІІ стагодзьдзі. На тэрыторыі парку захаваліся рэшткі падмуркаў і земляныя фартыфікацыі. На прылеглай тэрыторыі збудавалі спартовы стадыён.
  • Капліца Сьвятой Барбары, збудаваная ў 1772 годзе на высокім беразе ракі Пульвы. У Другую сусьветную вайну выкарыстоўвалася ў якасьці крамы. Унутры капліцы росьпісы расьліннымі арнамэнтамі і мілітарнымі матывамі.
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, збудаваны на сродкі Андрэя Войны ў 1603 годзе, адноўлены ў 1872 годзе Марыяй Патоцкай. У касьцёле захоўваліся труны з пахаваньнямі роду Сапегаў. Будынак атрымаў пашкоджаньні ў Другую сусьветную вайну, а пазьней яго перабудавалі пад спартовую залю. Касьцёл вярнулі каталікам у 1990 годзе.
  • Палацавы комплекс Патоцкіх, збудаваны ў 1816—1820 гадох. Захаваўся ўнутраны інтэр’ер і рэшткі мастацкага аздабленьня. Каля палаца знаходзяцца дзьве прыбудовы і комплекс гаспадарчых пабудоваў. У Другую Сусьветную вайну палацавы комплекс выкарыстоўваўся ў якасьці сядзібы пагранічнікаў, пазьней — у якасьці школы і інтэрнату. З савецкіх часоў палац пусты і закінуты.

Іншыя славутасьці: юдэйская школа (XVII—XVIII стагодзьдзі); капліца прыдарожная (1909); кляштар з касьцёлам баніфратаў (1785); могілкі старыя каталіцкія; Вялікая сынагога; царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа (1869; мураўёўка).

Remove ads

Галерэя

Асобы

Заўвагі

  1. Згодна з пастановай ад 15 верасьня 1933 году аб перайменаваньні часткі вуліцы Паштовай у гонар Юзэфа Пілсудзкага і тагачасных здымкаў з вулічнымі шыльдамі на будынку, які стаяў на рагу вуліцаў Паштовай (Юзэфа Пілсудзкага) і Рынкавай (11 лістапада)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads