Вышкі

вёска ў Дзьвінскім краі Латвіі From Wikipedia, the free encyclopedia

Вышкі
Remove ads

Вышкі, Вішкі (лат. Višķi) — вёска ў Латвіі, на рацэ Дубне і Вышкаўскіх азёрах. Цэнтар воласьці Дзьвінскага краю. Насельніцтва на 2020 год — 187 чалавек. Знаходзяцца за 228 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рэжыца — Дзьвінск. Аўтамабільная дарога на Ніцгале.

Хуткія факты

Вышкі — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі).

Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Вышкі ўпамінаюцца ў XVI ст. У 1561 або 1562 годзе яны перайшлі ў валоданьне Моглаў. У 1621 годзе тут збудавалі першы драўляны касьцёл.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вышкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзьвінскім павеце Віцебскай губэрні[1]. У 2-й палове XIX ст. існавалі аднайменнае мястэчка і 2 вёскі.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вышкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Вышкі ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі. У 1926 годзе тут пачала працаваць эканамічная школа.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 956 чал., зь іх 160 каталікоў і 668 юдэяў
  • XX стагодзьдзе: 1914 год — 1200 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2015 год — 222 чал.; 2020 год — 187 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Касьцёл Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1908—1915)
  • Могілкі юдэйскія

Страчаная спадчына

  • Сынагога
  • Сядзіба Моглаў (XIX ст.)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads