Вэнграў

места ў Мазавецкім ваяводзтве Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Вэнграў
Remove ads

Вэ́нграў ці Ву́граў (польск. Węgrów) — места ў Польшчы, на рацэ Ліўцы. Адміністрацыйны цэнтар Вэнгроўскага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 12 793 чалавекі.

Хуткія факты

Вэнграў — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захаваліся Фарны касьцёл, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятых Антонія і Пятра, калегіюм барталямітаў, драўляны эвангелісцкі збор, эвангелісцка-аўгсбурскі збор Сьвятой Тройцы і дом Гданьскі, помнікі архітэктуры XVI—XIX стагодзьдзяў.

Remove ads

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Першы пісьмовы ўпамін пра Вэнграў датуецца 1414 годам, калі Пётар Пятковіч фундаваў тут касьцёл[1]. У 1441 годзе места атрымала Магдэбурскае права. У 1558 годзе Вэнграў перайшоў у валоданьне Кішкаў. Места стала важны цэнтрам Рэфармацыі.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Вэнграў перайшоў да Каралеўства Польскага. У 1593 годзе места стала ўладаньнем Радзівілаў, у 1664 годзе — Красінскіх, у 1782 годзе — Асалінскія.

Пад уладай Аўстрыйскай і Расейскай імпэрыяў

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вэнграў апынуўся ў складзе Аўстрыйскай імпэрыі, з 1809 году — у складзе Расейскае імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Седлецкай губэрні. На 1827 год тут было 400 будынкаў, на 1857 год — 393 (зь іх 6 мураваных). За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) 3 лютага 1863 году адбылася бітва пад Вэнгравам.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Вэнграў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Вэнграў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да 8 жніўня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Remove ads

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3013 чал.; 1857 год — 3906 чал.[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2016 год — 12 793 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Дом Гданьскі (XVIII ст.)
  • Забудова гістарычная (XVIII — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
  • Збор эвангелісцка-аўгсбурскі Сьвятой Тройцы (1836—1841)
  • Збор эвангелісцкі (XVII ст.)
  • Калегіюм барталямітаў (1708—1712)
  • Касьцёл Сьвятых Антонія і Пятра і кляштар рэфарматаў (1693—1715)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Фарны; XVI ст.)
  • Могілкі: каталіцкія, капліца-пахавальня Любенскіх (1893); пратэстанцкія; юдэйскія

Галерэя

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads